Розьніца паміж вэрсіямі «Вікіпэдыя:Навошта патрэбная рэгістрацыя?»

д
д (→‎Заблякаваныя?: артаграфія)
 
=== Рэпутацыя і ахова асабістых зьвестак ===
'''Вам абсалютна ня трэба раскрываць, кім вы ёсьць у звычайным жыцьці''', але наяўнасьць уліковага запісу прадастаўляе вам магчымасьць ідэнтыфікацыі, пасродкам якой вас змогуць пазнаваць іншыя ўдзельнікі Вікіпэдыі. Мы вітаем рэдагаваньні ад ананімных карыстальнікаў, але рэгістрацыя пад уліковым запісам удзельніка дапаможа пабудаваць давер і павагу да вазвас праз гісторыю вашых станоўчых рэдагаваньняў. Апроч гэтага, прасьцей камунікаваць і супрацоўнічаць з удзельнікам, калі мы ведаем, хто вы (прынамсі, хто вы ў Вікіпэдыі). Для сталых удзельнікаў таксама прасьцей бачыць добрыя намеры ў дзеяньнях новых удзельнікаў, якія паклапаціліся пра тое, каб стварыць сабе ўліковы запіс (і, вядома, аднойчы і вы можаце стаць сталым удзельнікам!). І вядома, вам можа быць прадастаўленая нашмат большая свабода дзеяньняў, калі вы будзеце дзейнічаць ад імя зарэгістраванага ўдзельніка.
 
Адначасова з ростам вашай рэпутацыі вы можаце атрымаць дадатковыя прывілеі, напрыклад, <!-- [[WP:ROLLBACK|rollback]], --> правы [[Вікіпэдыя:Адміністрацыя|адміністратара]] або [[Вікіпэдыя:Правы ўдзельнікаў|іншыя]]. Для ананімных удзельніках атрыманьне дадатковых прывілеяў немагчымае.
 
'''Калі вы не ўвайшлі ў сыстэму, усе вашыя рэдагаваньні будуць яўным чынам дапасаваныя''' да вашага IP-адрасу падчас унясеньня праўкі, і пазьней будуць правярацца адмысловымі прыладамі. Калі ж вы аўтарызаваныя ў сыстэме, усе вашыя рэдагаваньні дапасоўваюцца да вашага імя ўдзельніка, а IP-адрас захоўваецца толькі ва ўнутраных мэханізмах і недаступны да публічнага прагляду. Глядзіце [[Вікіпэдыя:Правілы адносна прыватнасьці|правілы канфідэнцыйнасьці Вікіпэдыі]] для атрыманьня дадатковых зьвестак.
140 577

зьменаў