Андрусаўскае замірэньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыі
д прыбраў залішнія катэгорыі
Радок 1:
'''Андрусаўскае замірэньне''' — мірная дамова, падпісаная паміж [[Маскоўскае царства|Масковіяй]] і [[Рэч Паспалітая|Рэччу Паспалітай]] [[9 лютага]] [[1667|1667 г.]] ў вёсцы Андрусава (Андросава; на мяжы [[Мсьціслаўскае ваяводзтва|Мсьціслаўскага]] і [[Смаленскае ваяводзтва|Смаленскага]] ваяводзтваў) тэрмінам на 13,5 гадоў. Скончыла [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайну Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг.]] Паводле дамовы да Масковіі перайшлі [[Смаленскае ваяводзтва]] зь местамі [[Дарагабуж]], [[Белая]], [[Красны]], [[Невель]], [[Вяліж]] і [[Себеж]] і Северская зямля з [[Чарнігаў|Чарнігавам]] і [[Старадуб|Старадубам]]. Рэч Паспалітая прызнала далучэньне левабярэжнай [[Украіна|Украіны]] да Масковіі і згадзілася на перадачу ёй [[Кіеў|Кіева]] да 1669 г. (ня быў вернуты Рэчы Паспалітай). [[Запароская Сеч]] апынулася пад агульным кіраўніцтвам абедзьвюх дзяржаваў. [[Беларусь]] і правабярэжная Ўкраіна засталіся ў межах Рэчы Паспалітай, іх насельніцтву гарантавалася свабода правааслаўнагаправаслаўнага веравызнаньня і недатыкальнасьць праваслаўных япархіяў.
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]
[[Катэгорыя:Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў]]
[[Катэгорыя:Войны Рэчы Паспалітай і Расеі]]
[[Катэгорыя:Міжнародныя пагадненьні Рэчы Паспалітай]]
[[Катэгорыя:Падзеі 1667 году]]