Партрэт Дарыяна Грэя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат: замена парамэтра шаблёну: Aўтар → Аўтар
д разьметка
Радок 25:
 
== Галоўныя персанажы ==
* Дарыян Грэй — юнак, нададзены неверагоднай прыгажосцю. Трапляючы пад уплыў ідэй новага геданізму, якія дэкларуе лорд Генры, прысвячае сваё жыццё смазе асалод і заганы. Гэта постаць дваістая. У ім спалучаюцца тонкі эстэт і нават рамантык і заганны, бязлітасны злачынец. Гэтыя два процілеглыя бакі яго характару знаходзяцца ў сталай барацьбе адзін з адным. Дадзеная дваістасць героя характэрна для шматлікіх гатычных раманаў.
* Бэзіл Холуорд — мастак, які напісаў партрэт Дарыяна Грэя. Ад іншых герояў яго адрознівае крайняя прыхільнасць да Дарыяна Грэя, у якім ён бачыць ідэал прыгажосці і чалавека.
* Лорд Генры — арыстакрат, прапаведнік ідэй новага геданізму, «Прынц Парадоксаў». Яго парадаксальнае, супярэчлівае мысленьне прасякнута крытыкай на ўсё віктарыянскае ангельскае грамадства. З'яўляецца своеасаблівым Мефістофелем для Дарыяна Грэя.
* Сібіла Вэйн — акторка, адзін з самых дзіўных выяў рамана. Да сустрэчы з Дарыянам жыла ў сваім выдуманым свеце, свеце тэатра, была таленавітай акторкай. Каханьне паказала ёй усю штучнасьць яе свету, дзе яна не жыла, а толькі гуляла. З каханьнем у яе душы знікне талент, бо яна спрабуе вырвацца са свету ілюзій у свет сапраўдны. Але менавіта гэта і прыводзіць яе да згубы.
* Джэймс Вэйн — брат Сібілы, марак.
 
 
== Вонкавыя спасылкі ==