Партрэт Дарыяна Грэя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 23:
 
Разнастайная «эрудыцыя», якой шэраг старонак аповесьці перагружаны, носіць характар дэкаратыўна-вонкавы. Ўайльд і не чакаў ад чытачоў, каб яны дэталёва разьбіраліся ва ўсіх дадзеных ім зьвестках. Хутчэй ён жадаў асьляпіць іх, напрыклад, тым фэервэркам з цытат, гістарычных фактаў і дарагіх камянёў, якіх ён уладкоўвае ў частцы адзінаццатай. Пры гэтым раман шэксьпіраўскага сучасьніка Томаса Лоджа «Маргарыта Амэрыкі» цытуецца амаль даслоўна, а вытрымку з кронікаў Эдварда Хола прыводзіць ужо зусім вольна, што, зрэшты, дазваляў сабе [[Ўільям Шэксьпір|Шэксьпір]], які чэрпаў матэрыял з тых жа кронікаў; гэтак жа паступае Уайльд і зь іншымі крыніцамі.
 
== Галоўныя персанажы ==
* Дарыян Грэй — юнак, нададзены неверагоднай прыгажосцю. Трапляючы пад уплыў ідэй новага геданізму, якія дэкларуе лорд Генры, прысвячае сваё жыццё смазе асалод і заганы. Гэта постаць дваістая. У ім спалучаюцца тонкі эстэт і нават рамантык і заганны, бязлітасны злачынец. Гэтыя два процілеглыя бакі яго характару знаходзяцца ў сталай барацьбе адзін з адным. Дадзеная дваістасць героя характэрна для шматлікіх гатычных раманаў.
* Бэзіл Холуорд — мастак, які напісаў партрэт Дарыяна Грэя. Ад іншых герояў яго адрознівае крайняя прыхільнасць да Дарыяна Грэя, у якім ён бачыць ідэал прыгажосці і чалавека.
* Лорд Генры — арыстакрат, прапаведнік ідэй новага геданізму, «Прынц Парадоксаў». Яго парадаксальнае, супярэчлівае мысленьне прасякнута крытыкай на ўсё віктарыянскае ангельскае грамадства. З'яўляецца своеасаблівым Мефістофелем для Дарыяна Грэя.
* Сібіла Вэйн — акторка, адзін з самых дзіўных выяў рамана. Да сустрэчы з Дарыянам жыла ў сваім выдуманым свеце, свеце тэатра, была таленавітай акторкай. Каханьне паказала ёй усю штучнасьць яе свету, дзе яна не жыла, а толькі гуляла. З каханьнем у яе душы знікне талент, бо яна спрабуе вырвацца са свету ілюзій у свет сапраўдны. Але менавіта гэта і прыводзіць яе да згубы.
* Джэймс Вэйн — брат Сібілы, марак.
 
 
== Вонкавыя спасылкі ==