Партрэт Дарыяна Грэя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
стыль
Няма апісаньня зьменаў
Радок 18:
'''Партрэт Дарыяна Грэя''' — раман [[Оскар Ўайльд|Оскара Ўайльда]], апублікаваны ў [[1890]] годзе. У гэтым рамане аўтар зьвярнуўся да праблемы суаднесенасьці мастацтва і рэчаіснасьці, мастацтва і маралі. Задума была падказана яму сустрэчай у майстэрні знаёмага мастака, якому пазіраваў для партрэта дзіўнай прыгажосьці малады чалавек. Прататыпам Дарыяна Грэя быў паэт Джон Грэй, сябра Ўайльда, але сучасныя камэнтатары не падтрымліваюць гэтай вэрсіі.
 
«Партрэт Дарыяна Грэя» друкаваўся першапачаткова ў [[1890]] годзе ў часопісе «Lippincott’s Monthly Magazine» ({{мова-be|Часопіс Ліпінкотс|скарочана}}), які здолеў у тую пару прыцягнуць цэлы шэраг выбітных аўтараў — [[Робэрт Люіс Стывэнсан|Стывэнсана]], Ўайльда, а за імі — [[Рэд'ярд Кіплінг|Кіплінга]], [[Артур Конан Дойл|Конан Дойля]], [[Гербэрт Уэлс|Гербэрта Уэлса]]. Пурытанская прэса сустрэла раман у багнеты, знаходзячы яго «амаральным». Ўайльд абараняўся, і калі адзін з рэцэнзэнтаў папракнуў яго ў тым, што ён усяго толькі карыстаецца «небясьпечным» матэрыялам, падобна таму як гэта робіць у «Крэйцаравай санаце» ТалстойТалсты, ЩайльдЎайльд адказаў, што падобнае параўнаньне толькі лісьлівіць яму.
 
Але спрачаліся з Ўайльдам не адныя ханжы і невукі. У аповесьці крытычна адзначалі эстэцкае любаваньне «штучкамі», якое выяўляецца да таго ж вельмі прасталінейна; аднастайнасьць фарбаў і прадметаў, абавязкова яркіх, дарагіх; нагрувашчваньне імёнаў, нязьменна арыстакратычных, гучных; празьмерную стракатасьць слога.