Чэмпіянат сьвету па футболе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: so:Koobka Adduunka
д артаграфія
Радок 17:
У [[1909]] годзе ў [[Турын (горад)|Турыне]] сэр [[Томас Ліптан]] арганізаваў турнір, які пазьней звалі «Самы першы чэмпіянат сьвету». Італьянцы, немцы і швайцарцы даслалі на гэты турнір найбольш прафэсійныя клюбы, аднак [[Ангельская фэдэрацыя футболу]] ў адказ на прапанову зрабіць тое ж самае адказала адмовай. Разумеючы, што без удзелу родапачынальнікаў футболу брытанцаў турнір ня можа лічыцца сур’ёзным, Ліптан запрасіў для ўдзелу ў турніры аматарскі футбольны клюб з паўночнага ўсходу [[Ангельшчына|Ангельшчыны]] пад назвай «Ўэст Оклэнд» (''West Auckland FC''). Вялікую частку складу гэтай каманды складалі працоўныя вугальных шахтаў, аднак «Ўэст Оклэнд» выйграў турнір з удзелам прафэсіяналаў з кантынэнту. У [[1911]] годзе ангельцы вярнуліся ў [[Італія|Італію]] абараняць тытул, заваяваны двума гадамі раней, і ізноў выйгралі турнір, перамогшы ў фінале «[[Ювэнтус Турын|Ювэнтус]]» з разгромным лікам 6:1.
 
Футбольны турнір на Алімпійскіх гульнях, на якіх маглі ўдзельнічаць футбалісты розных краін, быў адзіным афіцыйным спаборніцтвам. У [[1924]] і [[1928]] гадах абодва разы выйграла [[Зборная Ўругваю па футболе|каманда Ўругваю]]. Шырокае разьвіцьцё прафэсійнага спорту й імклівае нарастаньне парыву паміж узроўнем гульні «профі» і аматараў прымусіла ФІФА прыступіць да арганізацыі чэмпіянату сьвету.
 
На кангрэсе [[ФІФА]] [[1926]] году [[Анры Дэлёнэ]] заявіў: «Сёньня ўжо немагчыма трымаць футбол за сьценамі Алімпійскіх гульняў». Тады жа выканкам [[ФІФА]] ўтварыў камісію, у якую ўвайшлі швайцарац Ж. Бонэ (старшыня), аўстрыец Х. Майлз (сакратар), француз А. Дэлёнэ, немец Ф. Лінэман і італьянец Д. Фэрэці, і даручыў ёй вывучыць магчымасьць арганізацыі Кубка сьвету. Канчатковае рашэньне аб сусьветным чэмпіянаце прыняў кангрэс ФІФА ў [[Амстэрдам]]е [[29 траўня]] [[1928]] году. «За» выказалася 25 дэлегатаў, 5 — «супраць».
Радок 33:
У фінале турніру, як і вынікала чакаць (паколькі самыя моцныя эўрапейскія зборныя ў турніры ня ўдзельнічалі), сустрэліся дзьве паўднёваамэрыканскія каманды — у прысутнасьці 93 тысяч гледачоў на стадыёне «[[Сэнтэнарыё (футбольны стадыён)|Сэнтэнарыё]]» ў [[Монтэвідэа]] [[Зборная Ўругваю па футболе|зборная Ўругваю]] стала першым чэмпіёнам сьвету, абгуляўшы [[Зборная Аргентыны па футболе|Аргентыну]] зь лікам 4:2<ref name="FIFAorigin">[http://fifaworldcup.yahoo.com/releases/en/fwc_origin_en.pdf Вытокі Чэмпіянату сьвету ФІФА] Прэс-рэліз ФІФА.</ref>.
 
[[Летнія алімпійскія гульні 1932 году|Алімпійскія гульні 1932 году]] праводзіліся ў [[Лос-Анджэлес|Лос-Анджэлесе]], ЗША, дзе папулярнасьць [[амэрыканскі футбол|амерыканскагаамэрыканскага футболу]] значна пераўзыходзіла (і дагэтуль пераўзыходзіць) эўрапейскі, вядомы ў Паўночнай Амэрыцы пад назовам ''сокер''. Адсутнасьць цікавасьці да эўрапейскага футбола з боку амэрыканцаў, а таксама рознагалосьсі паміж [[МАК]] і ФІФА у пытаньнях азначэньня статусу гульцоў-прафэсіяналаў, прывялі да таго, што футбол быў выключаны з праграмы Алімпійскіх гульняў 1932 году.
 
=== Разьвіцьцё ===
Галоўнымі праблемамі, зь якімі сутыкаліся арганізатары пры правядзеньні першых чэмпіянатаў сьвету, былі высокі кошт праезду да месца правядзеньня фінальнага турніру для каманд зь іншых кантынэнтаў, і вайна: чэмпіянаты сьвету [[1942]] і [[1946]] гадоў былі адмененыя з-за [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]].
 
Родапачынальнікі футболу з Брытанскіх выспаў ігнаравалі першыя 3 чэмпіянатучэмпіянаты сьвету. Упершыню брытанцы прынялі ўдзел у чэмпіянаце сьвету толькі ў [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1950 году|1950]] годзе, пасьля дасягненьня дамовы зь [[ФІФА]] аб сваім адмысловым статусе.
 
У фінальных турнірах чэмпіянатаў з [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1934 году|1934]] па [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1978|1978]] гады прымалі ўдзел 16 камандаў (акрамя рэдкіх выпадкаў, калі нейкія каманды адмаўляліся ад удзелу ў турніры ўжо пасьля заканчэньня кваліфікацыі). Большасьць удзельнікаў пападала ў фінал з [[Эўропа|Эўропы]] й [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыкі]], зь невялікім дадаткам лепшых камандаў [[Афрыка|Афрыкі]], [[Азія|Азіі]] й [[Акіянія|Акіяніі]]. Звычайна гэтыя каманды станавіліся пастаўшчыкамі ачкоў для эўрапейцаў і паўднёваамэрыканцаў, хоць былі і выключэньні — напрыклад, каманда [[Зборная КНДР па футболе|КНДР]] у [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1966|1966]] году, якая выйшла ў чвэрцьфінал.
 
У [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1982 году|1982]] годзе склад удзельнікаў фінальнага турніру быў пашыраны да 24 камандаў, а ў [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1998 году|1998]] — да 32. Дадатковыя месцы ў асноўным падавалісяаддаваліся прадстаўнікам [[Афрыка|Афрыкі]], [[Азія|Азіі]] й [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыкі]]. На апошніх турнірах каманды з гэтых рэгіёнаў, якія раней лічыліся нефутбольнымі, сталі выступаць ўсё больш і больш пасьпяхова, напрыклад [[Зборная Камэруну па футболе|Камэрун]] у [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1990 году|1990]] годзе, [[Зборная Паўднёвай Карэі па футболе|Паўднёвую Карэю]], [[Зборная Сэнэгалу па футболе|Сэнэгал]] і [[Зборная ЗША па футболе|ЗША]] на [[Чэмпіянат сьвету па футболе 2002 году|чэмпіянаце ў 2002 годзе]]. Чэмпіянаты сьвету сталі сапраўды змаганьнем камандаў са ўсяго сьвету — 197 каманд прымалі ўдзел у адборачных спаборніцтвах да [[Чэмпіянат сьвету па футболе 2006|чэмпіянату сьвету 2006 году]], 204 прымуцьпрынялі удзелўдзел дау [[Чэмпіянат сьвету па футболе 2010 году|чэмпіянату сьвету 2010]] і сьпіс фаварытаў чэмпіянату не абмяжоўваецца больш камандамі толькі з [[Эўропа|Эўропы]] й [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыкі]].
 
== Формула правядзеньня ==
Радок 48:
Адборачныя, або кваліфікацыйныя, спаборніцтвы праводзяцца для таго, каб паменшыць колькасьць удзельнікаў і адабраць самых моцных для ўдзелу ў фінальным турніры. Адзіны ЧС, перад якім не праводзілася кваліфікацыйных спаборніцтваў — самы першы [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1930 году|чэмпіянат 1930 году]].
 
Адборачныя спаборніцтвы праводзяцца па занальным прынцыпе ў адпаведнасьці з рэгіёнамі [[ФІФА]]: [[Афрыка]], [[Азія]], [[Паўднёвая Амэрыка]], [[Акіянія]], [[Эўропа]] й [[Паўночная Амэрыка]]); арганізацыяй адборачных турніраў займаюцца рэгіянальныя фэдэрацыі (у Эўропе, напрыклад, [[УЭФА]]) у адпаведнасьці з агульнымі прынцыпамі ФІФА. Перад чарговым турнірам ФІФА вызначае лік месцаў у фінальным турніры, атрымоўваныхякія кожныматрымлівае рэгіёнамкожны рэгіён; асноўным крытэрам зьяўляецца «сіла» футбола ў рэгіёне, але таксама ўлічваецца той факт, што дадатковыя месцы ў фінале ЧС стымулююць разьвіцьцё футболу ў рэгіёне, і, вядома, мае месца лабіяваньне сваіх інтэрасаў рэгіянальнымі канфэдэрацыямі.
 
Пачынальна з [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1938 году|1938 году]], краіна-арганізатар турніру аўтаматычна атрымлівае месца ў фінале. Больш таго, да [[Чэмпіянат сьвету па футболе 2002 году|2002 году]] пераможца папярэдняга чэмпіянату сьвету таксама атрымліваў месца ў фінале без папярэдняга адбору. Падчас азначэньня рэглямэнту [[Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году|ЧС-2006]], аднак, гэтае правіла было адменена, і чэмпіён сьвету 2002 году [[Зборная Бразыліі па футболе|Бразылія]] ўдзельнічала ў адборачным турніры на агульных падставах.
Радок 55:
 
=== Фінальны турнір ===
Формула, выкарыстоўвальнаяякая выкарыстоўваецца для правядзеньня чэмпіянатаў сьветусвету з [[1998]] году, прадугледжвае 32 удзельнікі фінальнага турніру. Фінальны турнір праходзіць у загадзя абранай краіне на працягу месяца і складаецца з 2 стадыяў — групавога турніру і гульняў па кубкавай сыстэме на выбываньне.
 
На стадыі групавога турніру каманды дзеляцца на 8 груп па 4 каманды. Склад груп вызначаецца лёсаваньнем, падчас якой 8 каманд («сеяныя») становяцца першым нумарам у групе, а астатнія 24 каманды падзяляюцца на 3 кошыкі ў адпаведнасьці з геаграфіяй і рэйтынгам зборных-удзельніц. З кожнага кошыка ў кожную групу пападае ў выніку адна каманда, аднак ёсьць дадатковыя правілы, якія ўскладняюць працэдуру лёсаваньня: напрыклад, у адной групе ня можа быць больш двух эўрапейскіх камандаў, або больш адной каманды зь любога іншага рэгіёну.