Завіша Чорны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне з крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Завиша_Чёрный?oldid=25926890
Радок 57:
== Біяграфія ==
 
Служыў у войску [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя|Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі]] [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонта]]. Даведаўшыся пра вайну з [[Крыжакі|крыжакамі]], пасьпяшаўся на радзіму<ref name="vb">{{Спасылка | аўтар = Юры Рубашэўскі| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.vb.by/article.php?topic=4&article=10067| загаловак = Рыцарскі гонар| фармат = | назва праекту = Культура / Паміж мінулым і будучыняй| выдавец = [http://vb.by/ «Вечерний Брест»]| дата = 4 ліпеня 2010 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
У [[1410|1410 годзе]] Завіша Чорны ўдзельнічаў у [[Грунвальдзкая бітва|бітве пад Грунвальдам]] супраць [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэну]]. Пасьля бою ён прапанаваў каралю польскаму [[Ягайла|Ягайлу]] і [[Вугоршчына|вугорскаму]] [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонту Люксэмбурскаму]] заключыць мірны дагавор, які стаў вядомы як [[Любоўльскае пагадненьне]], альбо ''«закладная змова»''. У гонар падпісаньня дамовы быў праведзены рыцарскі турнір з удзелам 1500 рыцараў, дзе Завіша атрымаў перамогу.
 
Шмат разоў выконваў пасольскія даручэньні [[Ягайла|Уладыслава II]] і [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонта Люксэмбурскага]]. Быў адным з шасьці дыпляматаў, што рэпрэзэнтавалі [[Каралеўства Польскае]] на [[Канстанцкі сабор|Канстанцкім саборы]]. На ім быў адным з тых нешматлікіх асобаў, якія падтрымалі царкоўныя рэформы [[Ян Гус|Яна Гуса]] і пасьлядоўна выступілі супраць ягонага асуджэньня і пазьнейшага пакараньня. Пасьля ізноў вярнуўся на службу Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі.
 
У [[1416]] удзельнічаў у турніры ў [[Пэрпіньян]]е, дзе перамог знакамітага рыцара Джона Арагонскага. У наступным годзе быў прызначаны [[стараста]]м [[Крушвіца|крушвіцкім]].
Радок 83:
== Ушанаваньне памяці ==
 
Пасьля сьмерці быў усхвалены польскім гісторыкам [[Ян Длугаш|Янам Длугашам]], [[паэт]]ам і [[канонік]]ам [[Гнезна|гнезьненскім]] Адамам Сьвінкам, а таксама каралём [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонтам Люксэмбурскім]]. Герой раманаў «Крыжаносцы» [[Генрык Сянкевіч|Генрыка Сянкевіча]] і «Narrenturm» [[Анджэй Сапкоўскі|Анджэя Сапкоўскага]].

Для палякаў стаўся героем народнае творчасьці за свае храбрасьць, надзейнасьць і адданасьць. Гімн [[Зьвяз польскага харцарства|польскіх скаўтаў]] завецца «''Polegać na nim jak na Zawiszy''» ({{мова-be|спадзявацца на яго бы на Завішу}}).
 
На помніку, усталяваным у [[Галубацкая крэпасьць|Галубацкай крэпасьці]], выбіты надпіс: «У Галубацы ягонае жыцьцё было забранае [[Асманская імпэрыя|туркамі]] ў 1428, славутага польскага рыцара, сымбалю сьмеласьці і гонару, Завішы Чорнага. Слава герою!»