Ліга Эўропы УЭФА: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Ліга Эўропы УЭФА''' ({{мова-en|UEFA Europa League}}) — штогадовы [[Эўропа|эўрапейскі]] [[футбол]]ьны кубкавы турнір, які праводзіцца пад эгідаю [[УЭФА]]; другі па значнасьці пасьля [[Ліга чэмпіёнаў УЭФА|Лігі чэмпіёнаў]]. Першапачатковая назва — Кубак кірмашоў ({{мова-en|Inter-Cities Fairs Cup}}), потым — Кубак УЭФА ({{мова-en|UEFA Cup}}). З сэзону 2009—2010 гадоў кубак зьмяніў фармат і назву, і стаў звацца '''Ліга Эўропы'''.
 
Фармат турніру (пачынаючы з эзону 2009—2010 гадоў): 4 кваліфікацыйныя раўнды, групавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэньнем фіналу) складаюцца з дзьвую матчаў. Фінал складаецца з аднаго матчу на выбраным загадзя полі.
 
У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў сваіх краін (калі ім зьяўляецца клюб, які ў гэтым сэзоне ўдзельнічае ў Лізе Чэмпіёнаў, то яго месца займае фіналіст кубка) і каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах. У залежнасьці ад месца іх краіны ў [[табліца каэфіцыентаў УЭФА|табліцы каэфіцыентаў УЭФА]] каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнда кваліфікацыі. Таксама ў чацьвёртым кваліфікацыйным раўндзе да іх далучаюцца клюбы, якія прайгралі ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Чэмпіёнаў. Пераможцы чацьвёртага раўнда Лігі Эўропы, а таксама каманды, якія прайгралі ў чацьвёртым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Чэмпіёнаў гуляюць ў групавым турніры (12 груп па 4 каманды, якія гуляюць паміж сабою ў два кругі). Па дзьве лепшыя каманды з кожнай групы, а таксама 8 клюбаў, якія занялі трэцяе месца ў сваіх групах групавога этапа Лігі Чампіёнаў выходзяць у плэй-оф Лігі Эўропы.
 
Турнір быў заснаваны ў [[1971]] годзе. Найбольшую колькасьць разоў (па тры) яго выйгравалі «[[Ювэнтус Турын|Ювэнтус]]», «[[Інтэрнацыянале Мілан|Інтэрнацыянале]]» і «[[Лівэрпул (футбольны клюб)|Лівэрпул]]». Дзейным пераможцам зьяляецца гішпанскі клюб «[[Атлетыка Мадрыд|Атлетыка]]» з Мадрыду.