Партрэт Дарыяна Грэя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
Merc.by (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя
Радок 16:
| ВікіКрыніца-тэкст = The Picture of Dorian Gray
}}
'''Партрэт Дарыяна Грэя''' - раман [[Оскар Ўайльд|Оскара Ўайльда]], апублікаваны ў 1890-м годзе. У гэтым рамане аўтар звярнуўся да праблемы, якая займала яго, - суадносіны мастацтва і рэчаіснасці, мастацтва і маралі. Задумка была падказана яму сустрэчай у майстэрні знаёмага мастака, якому пазіраваў для партрэта дзіўнай прыгажосці малады чалавек. Прататыпа Дарыяна Грэя звалі паэта Джона Грэя, сябра Уайльда, але сучасныя каментатары не падтрымліваюць гэтай версіі. "Партрэт Дарыяна Грэя " друкаваўся першапачаткова ў [[1890]] годзе ў часопісе "Lippincott's Monthly Magazine" ({{мова-be|Часопіс Ліпінкотс}}), які здолеў у тую пару прыцягнуць цэлы шэраг выбітных аўтараў - [[Робэрт Люіс Стывэнсан|Стывэнсана]], Уайльда, а за імі - [[Рэд'ярд Кіплінг|Кіплінга]], [[Артур Конан Дойл|Конан Дойля]], [[Герберт Уэлс|Герберта Уэлса]]. Пурытанская прэса сустрэла раман у багнеты, знаходзячы яго "амаральным". Уайльд абараняўся, і калі адзін з рэцэнзентаў папракнуў яго ў тым, што ён усяго толькі карыстаецца "небяспечным" матэрыялам, падобна таму як гэта робіць у "Крэйцаравай санаце" Талсты, Уайльд адказаў, што падобнае параўнанне толькі ліслівіць яму.
 
Але спрачаліся з Уайльдом не адны ханжы і невукі. У аповесці крытычна адзначалі эстэцкае любаванне "штучкамі", якое выяўляецца да таго ж вельмі прасталінейна; аднастайнасць фарбаў і прадметаў, абавязкова яркіх, дарагіх; нагрувашчванне імёнаў, нязменна арыстакратычных, гучных; празмерную пышнасць склада.
 
Разнастайная "эрудыцыя", якой шэраг старонак аповесці перагружаны, носіць характар дэкаратыўна-вонкавы. Уайльд і не чакаў ад чытачоў, каб яны дэталёва разбіраліся ва ўсіх дадзеных ім звестках. Хутчэй ён жадаў асляпіць іх, напрыклад, тым феерверкам з цытат, гістарычных фактаў і дарагіх камянёў, які ён уладкоўвае ў частцы адзінаццатай. Пры гэтым раман шэкспіраўскагашэксьпіраўскага сучасніка Томаса Лоджа "Маргарыта Амерыкі" ён цытуе амаль даслоўна, а вытрымку з хронік Эдварда Хола прыводзіць ужо зусiм вольна, што, зрэшты, дазваляў сабе Шэкспір[[Ўільям_Шэксьпір|Шэксьпір]], які чэрпаў матэрыял з тых жа харонік; гэтак жа паступае Уайльд і з іншымі крыніцамі.
 
== Вонкавыя спасылкі ==