Дэман (паэма): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Літаратурны твор | Назва = Дэман | Назва-арыгінал = {{мова-ru|}} Демон |...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:47, 2 ліпеня 2010

«Дэман» (па-расейску: Демон) — адна з найвядомейшых паэмаў расейскага рамантычнага паэта, празаіка і драматурга Міхаіла Лермантава. Лічыцца найлепшым дасягеньнем расейскага рамантызму пасьля «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна. У яе аснову пакладзены біблейскі міт аб падшым ангеле, які паўстаў супраць Бога і быў выгнаны з раю і пераўтвораны ў духа зла. У паэме Лермантаў выразіў свой тыранаборчы пафас.

Дэман
па-расейску: Демон
Жанр: паэма
Аўтар: Міхаіл Лермантаў
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1829—1839[1]
Публікацыя: 1856
Пераклад на беларускую: Макар Краўцоў
Электронная вэрсія
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Галоўны герой паэмы адлюстроўвае перадавыя ідэі тагачаснага грамадзства 30-х гадоў XIX ст[2]. Сучасьнікі паэта шукалі ісьціну, рэзка крытыкавалі самаўладна-прыгоньніцкую рэчаіснасьць, але будучы ганарлівымі і адважнымі мяцежнікамі, абуранымі несправядлівасьцю законаў ня ведалі, што гэтым законам супрацьпаставць.

Міхаіл Лермантаў пачаў пісаць паэму ў пятнаццаігадовым узросьце і працаваў над ёй 10 год. «Дэман» мае восем рэдакцыяў.

Крыніцы

  1. ^ Д. Н. Овсянников-Куликовский. ["Демон" — Из писем, заметок и ранней лирики.] // Обласна універсальна наукова бібліотека ім. Д. І. Чижевського  (рас.)
  2. ^ Поэма М. Ю. Лермонтова «Демон»  (рас.)