Розьніца паміж вэрсіямі «Чатырохгадовы Сойм»

д
→‎Палітычная сытуацыя напярэдадні Сойму: артаграфія, унутраныя спасылкі
д (→‎Храналёгія: артаграфія 1971->1791)
д (→‎Палітычная сытуацыя напярэдадні Сойму: артаграфія, унутраныя спасылкі)
 
== Палітычная сытуацыя напярэдадні Сойму ==
Пасьля [[Падзелы Рэчы Паспалітай#Першы падзел|першага падзелу]] уў [[1772]] годзе [[Рэч Паспалітая]] знаходзілася пад моцным ціскам суседніх манархій, у першую чаргу [[Расея|Расеі]].
 
Краіне забаранялася мець войска больш за 30.000, заключаць саюзы ці весьці войны без дазволу [[Кацярына ІІ (расейская імпэратарка)|Кацярыны ІІ]]. Палітычную сфэру рэгулявалі «Кардынальныя правы» — дакумэнт, які абвяшчаў непарушнымі шляхецкую вольніцу, «[[Liberum veto|ліберум вета]]», бязцэнзавы ўдзел [[Шляхта|шляхты]] ў сойміках. Кіравала ў краіне [[Пастаянная Рада]] — [[савет міністраў]], дзе найвялікшы ўплыў меў расейскі пасол.
 
У [[1787]] [[Расея]] разьвязала чарговую вайну з [[Турцыя]]й. У гэтым жа годзе пачалася і расейска-швэдзкая вайна. З гэтай прычыны Кацярына ІІ дазволіла [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславу Аўгусту]] правесьці ў [[Варшава|Варшаве]] сканфэдэраваны [[Сойм]] і прыняць на ім рашэньне аб павелічэньні войска.
 
Утварэньне на Сойме некалькіх канфэдэрацый з паслоў давала магчымасьць прымаць рашэньні большасьцю галасоў, што нэўтралізавала права «лібэрум вета».
 
Даведаўшыся пра гэта, [[Прусія|прускі]] кароль ФердынандФэрдынанд ІІ даў загад свайму паслу ў Варшаве Бухгольцу стварыць на будучым Сойме сваю партыю, каб перашкодзіць планамплянам Кацярыны. [[Аўстрыя]] знаходзілася на той момант у саюзе з Расеяй і ня ўмешвалася ў справы Рэчы Паспалітай.
 
У жніўні [[1788]] па ўсёй краіне пайшліпрайшлі перадсоймавыя соймікі, дзе абіраліся паслы і шляхта пісала інструкцыі. Нечакана на гэтых выбарах перамаглі апазіцыйныя сілы (як прапрускай, так і прарасейскай накіраванасьці), а прыхільнікі караля засталіся ў меньшасьці.
 
== Храналёгія ==
131 725

зьменаў