Розьніца паміж вэрсіямі «Васіль Быкаў»

2651 байт дададзены ,  14 гадоў таму
+біягрф
(+біягрф)
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы [[Бычкі]] [[Ушацкі раён|Ўшацкага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Вучыўся на скульптурным аддзяленні Віцебскай мастацкай навучальні. Скончыў экстэрнам Кубліцкую сярэднюю школу.
 
Калі [[Нямеччына]] напала на [[СССР]] у [[1941]] годзе, ён знаходзіўся ва [[Украіна|Ўкраіне]]. Спачатку сямнаццацігадовы Быкаў капаў траншэі, пасьля пайшоў добраахвотнікам у [[Чырвоная Армія|Чырвоную Армію]]. Быў двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі ў [[1947]] годзе працаваў мастаком у гарадзенскіх мастацкіх майстэрнях, стыльрэдактарам абласной газеты «Гродзенская праўда». У [[1956]]-[[1972]] гг. - літсупрацоўнік, затым літкансультант газеты «Гродзенская праўда», у [[1972]]-[[1978]] гг. - сакратар Гарадзенскага абласнога аддзялення СП [[БССР]].
 
У [[1978]] г. пераехаў у [[Менск]]. Некалькі разоў абіраўся дэпутатам [[Вярхоўны Савет|Вярхоўнага Савета]] [[БССР]], з 1989 г. - [[народны дэпутат]] СССР. У [[1990]] г. абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Сябра СП СССР з [[1959]] г. З [[1980]] г. — народны пісьменнік БССР.
 
Па-за межамі [[Беларусь|Беларусі]] Быкаў, бадай, найбольш вядомы беларускі аўтар. Яшчэ за савецкім часам яго творы былі перакладзеныя на розныя мовы, прычым большасьць перакладаў на [[расейская мова|расейскую мову]] была зробленая самім пісьменьнікам.
 
На працягу некалькіх гадоў Васіль Быкаў жыў за мяжой (спачатку ў [[Фінляндыя|Фінляндыі]], затым у [[Нямеччына|Нямеччыне]] і [[Чэхія|Чэхіі]]), ён вярнуўся на Бацькаўшчыну толькі за месяц да сьмерці. Памёр пісьменьнік [[22 чэрвеня]] [[2003]] году.
 
==Бібліяграфія==
190

зьменаў