Галяцэнскі каляндар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Канвэртацыя: чакае свайго часу
д →‎Матывацыя: артаграфія, пунктуацыя, вікіфікацыя
Радок 2:
 
== Матывацыя ==
Прапанова каляндарнай рэформы Чезарэ Эміліяні была спробай вырашыць шэраг праблемаў сучаснага годазьлічэньня эры [[Anno Domini]]  — ад нараджэньня [[Езус Хрыстус|Езуса Хрыста]], нумарацыя гадоў якой зьяўляецца агульнапрынятым сусьветным календаром. Сярод праблемаў, якія меркавалася вырашыць, былі наступныя:
* Годазьлічэньне ''ад нараджэньня Хрыста'' (або [[Наша эра]]) пачынаецца ад маркаванагамеркаванага году нараджэньня [[Езус Хрыстус|Езуса Хрыста]]. Гэты хрысьціянскі аспэкт (асабліва выкарыстаньне назваў кшталту ''да нараджэньня Хрыста'' і ''Anno Domini'') можа зьяўляцца абразьлівым для людзей, якія не зьяўляюцца хрысьціянамі.<ref>[http://www.religioustolerance.org/ce.htm Controversy over the use of "«CE/BCE"» or "«AD/BC"» dating notation] at Religious Tolerance.org{{ref-en}}</ref>
* Біблійныя вучэньні фактычна адзінагалосна пацьвярджаюць тое, што Езус Хрыстус насамрэч нарадзіўся на некалькі гадоў раней за 1 год нашай эры. Гэта робіць каляндар недакладным, нягледзячы на тое, што ён прывязаны да хрысьціянскай даты.
* У Галяцэнскім календары не існуе [[0|нулявога году]] з прычыны таго, што пасьля 1 году да н.  э. адразу ідзе 1 год н.  э.
* Годазьлічэньне да н.  э. адбываецца ў ненатуральнай пасьлядоўнасьці пры руху зь мінулага ў будучыню, напрыклад, 44 год на н.  э. ідзе пасьля 250 году да н.  э. Гэта робіць падлік гадоў Галяцэнскай эры, блізкіх да мяжы ''нашай эры'' і ''да нашай эры'', больш складаным, чым у Галяцэнскім календары.
 
Галяцэнская эра закладае пачатак сваёй эпохі або першага году на 10 000 год да н.  э. паводле годазьлічэньня нашай эры. Гэта зьяўляецца прыблізным набліжэньнем да пачатку цяперашняй геалягічнай эпохі, [[галяцэн]]у (што літаральна азначае ''цалкам нядаўні''). Падставай для гэтага зьяўляецца тое, што чалавечая цывілізацыя (напрыкланапрыклад, першыя пасяленьні, сельская гаспадарка і  г.  д.), як мяркуецца, узьнікла менавіта ў гэты час. Усе ключавыя даты ў пэрыядзе чалавечай гісторыі могуць быць атрыманыя шляхам простага натуральнага павелічэньня даты ў шкале часу, у выніку чаго атрымліваецца, што гады зь меншымі нумарамі заўджы ідуць перад гадамі з большымі нумарамі.
 
=== Канвэртацыя ===
Канвэртацыя нумара году з Юліянскага або Грэгарыянскага календара ў год паводле Галяцэнскага календара можа быць зьдзейсьненая шлахам простага дадаваньня 10 000 да нумара году. Даты да нашай эры канвэртуюцца шляхам адыманьня нумара году да н.  э. ад 10 001.
 
Існуе просты спосаб праверкі правільнасьці падліку: сума апошніх разрадаў нумароў гадоў да н.  э. і паводле Галяцэнскага календара мусіць акладацьскладаць 1 або 11.
 
== Глядзіце таксама ==