Аляксандар Краўцэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
дапаўненьне
Радок 4:
Скончыў [[БДУ]] ([[1981]]). У [[1981]]—[[1984]] роках навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту археалёгіі [[АН СССР]]. У [[1985]]—[[1987]] роках працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу археалёгіі ў Інстытуце гісторыі [[НАН Беларусі]]. У [[1987]]—[[1990]] роках — у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзелу архітэктурна-археалягічных дасьледаваньняў). У [[1988]] року абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14—17 стст. (планіроўка, культурны слой)» (кіраўнік акадэмік Барыс Рыбакоў). У [[1991]]—[[1993]] роках займаў пасаду загадніка аддзелу археалёгіі ў архітэктурна-рэстаўрацыйным каапэратыве «Арк», далей — на пасадзе намесьніка Старшыні Дзяржаўнай інспэкцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны ([[1993]]), першага прарэктара [[Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту]] ([[1994]]—[[1995]]).
 
У сакавіку [[1995]] року з прычыны зьмены палітычнай сытуацыі ў Беларусі адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ ([[1995]]—[[1998]]). У лютым [[1996]] — траўні [[1997]] року праходзіў навуковае стажыраваньне ў [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Ягелонскім унівэрсытэце]] ў [[Кракаў|Кракаве]] (кіраўнік — прафэсар Ежы Выразумскі). [[4 сьнежня]] [[1998]] року ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 — пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах». У [[2001]] року абраны Старшынём выканкаму Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства, таго ж року — прафэсар Вышэйшай эканамічнай школы ў [[Беласток]]у<ref name="evkl">Краўцэвіч Аляксандр Канстанцінавіч // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 144</ref>. Ад лютага [[2005]] року сябар [[Саюз беларускіх пісьменьнікаў|Саюзу беларускіх пісьменьнікаў]].
 
Дасьледуе беларускае Сярэднявечча, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар шэрагу кніг пра матэрыяльную культуру местаў, мястэчак і замкаў Панямоньня ХIV—XVIII стагодзьдзяў. Ад [[1998]] року рэдагуе выданьне ў Горадні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны Альманах».
 
== Асноўныя працы ==
Аўтар працаў пра матэрыяльную культуру местаў, мястэчак і замкаў Панямоньня ХIV—XVIII стагодзьдзяў, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ХIII—XVI стагодзьдзяў, этнічныя працэсы на Беларусі ад Сярэднявечча да найноўшага часу.<ref name="evkl"/>
 
* Майстар наш продак. — Мн.: Народная асвета, 1990. — 88 с.
* Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14—18 стст.: Планіроўка, культурны слой. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 171 с.
Радок 24 ⟶ 26:
* [http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=12704 Рыцары і дойліды Гародні]. — Гародня-Wrocław, 2009. ISBN 978-83-61617-97-6
* [http://pawet.net/book/kraucewicz/hist_litva.html Гістарычная Літвы і этнагенез беларусаў] // «Наша Слова» № 11 (902)
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==