Дэйвід Копэрфілд (раман): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Сюжэт: артаграфія
Радок 22:
Гісторыя рамана распавядае пра жыцьцё Дэйвіда Копэрфілда ад нараджэньня да сталага ўзросту. Дэйвід нарадзіўся ў Англіі каля 1820 году. Яго тата загінуў на шэсьць месяцаў раней за дзень, калі ён нарадзіўся. Праз сем год пасьля нараджэньня Дэйвіда, яго маці, Клара Копэрфілд, бярэ свой другі шлюб з М. Мёрдстанам, які разам са сваёй сястрой Джэйн Мёрдстан пераязджае ў дом Копэрфілдаў. Юны Дэйвід мае ўсе прычыны адмоўна ставіцца да свайго айчыма і яго сястры. М. Мёрдстан б'е яго за адстваньне ў вучобе. Падчас адной чарговай лупцоўкі Дэйвід кусае М. Мёрдстана ў руку, за што, у якасьці пакараньня, адсылаецца ў школу-інтэрнат пад назвай Сэлем-Хаўс, на чале зь бязлітасным дырэктара М. Крыклам. Тут ён сябрыцца з Джэймсам Стырфартам і Томасам Трэдлсам, абодвух зь якіх ён сустрэне пазьней.
 
Праз пэўны час Дэйвід вяртаецца дамоў на вакацыях і даведваецца аб тым, што яго маці нарадзіла хлопчыка ад М. Мёрдстана. Хутка пасьля вяртаньня Дэйвіда ў Сэлем-Хаўс, яго маці заўчасна памірае разам са сваім немаўлятам. Даведаўшыся аб гэтым, Дэйвід тэрмінова ад'язджае зваротна да дому. Пасьля сьмерці сваёй жонкі, М. Мёрдстан адсылае Дэйвіда ў лёнданскую фабрыку «Грынбі і Мёрдстан», саўладальнікам якой ён і зьяўляецца. Змрочная рэчаіснасьць паўгалечнага фабрычнага існаваньня перагукаецца з уласным досьведам Дыкенза, калі ён працаваў на фабрыцы па перапрацоўцы ваксы. Домаўласьнік Дэйвіда, М. Мікобэр, пасьля свайго бункруцтва зьнявольваецца ў пазыковую турму (the King's Bench Prison) і праводзіць там некалькі месяцаў да свайго вызваленьня, пасьля чаго, пераязджае ў Плімут. Пасьля ад'езда М. Мікобэра Дэйвід Копэрфілд губляе апошняга чалавека, які аб ім клапаціўся. Неўзабаве ДэвідДэйвід вырашае ўцекчы з фабрыкі да сваёй стрыечнай бабулі Бэтсі Тротвуд, пра якую ён чуў па расповедах сваёй маці.
 
Малады Дэйвід праходзіць пешшу ўвесь шлях ад Лёндана да Дувра, каб знайсьці сваю адзіную сваячку Міс Бэтсі. Эксцэнтрычная Бэтсі Тротвуд пагаджаецца ўзяць яго пад апеку, нягледзячы на візіт М. Мёрдстана, які прыбыў у Дувр, каб забраць Дэйвіда без аніякіх умоваў і абацяньняў. Пакінуўшы Дэйвіда ў сябе, бабуля дае яму іншае імя «Тротвуд Копэрфілд», якое пазьней было скарочана да «Трот».