Эфэкт Магнуса: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ko:마그누스 효과
д пляст -> пласт
Радок 3:
'''Эфэкт Магнуса''' — фізычная зьява, якая ўзьнікае пры абцяканьні струменем [[вадкасьць|вадкасьці]] альбо [[газ|газу]] цела, якое верціцца ў гэтым струмені. На цела пачынае ўзьдзейнічаць сіла, якая накіраваная пэрпэндыкулярна кірунку струменя.
 
Такая сiла — гэта вынік сумеснага дзеяньня розных фізычных працэсаў, такіх як зьяўленьне цыркуляцыі хуткасьцяў вакол цела і ўтварэньне [[сумежны плястпласт|сумежнага пляступласта]] уў асяродзьдзі вакол абцякальнага цела. Эфэкт быў упершыню апісаны [[Нямеччына|нямецкім]] фізыкам [[Генрых Густаў Магнус|Генрыхам Магнусам]] у [[1853]] годзе.
 
Цела, якое верціцца ў струмені вадкасьці альбо газу, стварае ў асяродзьдзі вакол сябе віхравы рух. Зь аднаго боку цела напрамак віхуры супадае зь напрамкам струменя, які абцякае цела і, адпаведна, хуткасьць руху асяродзьдзя з гэтага боку павялічваецца. Але з іншага боку цела напрамак віхуры процілегла напрамку руху струменя і хуткасьць руху асяродзьдзя памяншаецца. Такім чынам, паводле [[закон Бернулі|закону Бернулі]], узьнікае рознасьць ціскаў, якая спараджае папярочную сілу. Напрамак гэтай сілы пэрпэндыкулярны кірунку струменя.