Чорная Русь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ афармленне
+ афармленне
Радок 1:
'''Чорная Русь''' -- [[Традыцыя|традыцыйная]], усталяваная ў [[Гісторыяграфія|гісторыяграфіі]] з [[18 стагоддзе|18 стагоддзя]], назва [[Тэрыторыя|тэрыторыі]] на [[Поўнач|Паўночным]] [[Захад|Захадзе]] сучаснай [[Беларусь|Беларусі]], якая ўвайшла ў склад [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] з сярэдзіны [[13 стагоддзе|13 стагоддзя]], на пачатковым этапе фармавання гэтай дзяржавы – значна раней, чым астатнія тэрыторыі сучаснай Беларусі. Паводле гісторыка-геаграфічных уяўленняў [[18 стагоддзе|18]]-[[20 стагоддзе|20 стагоддзяў]], галоўнымі цэнтрамі Ч.Р. былі гарады [[Навагародак]], [[Гародня]], [[Ваўкавыск]], [[Слонім]], і г. д.
 
Аднак аўтэнтычныя [[гістарычныя крыніцы]] не пацвярджаюць існавання на гэтай тэрыторыі [[Гістарычная вобласць|гістарычнай вобласці]] з такой назвай, таму больш абгрунтавана ўжываць заміж “Ч.Р.” тэрміны “[[Літва]]” (гл.глядзіце артыкул: [[Літва летапісная]]) ці [[Панямонне]]. Назва “Ч.Р.”, хутчэй за ўсё, узнікла ў заходнееўрапейскай літаратуры перыяду позняй [[схаластыка|схаластыкі]] і пачаткова не мела трывалай лакалізацыі. У абсалютнай большасці выпадкаў [[14 стагоддзе|14]]-[[17 стагоддзе|17]] стагоддзяў назва ўжывалася заходнімі еўрапейцамі ў дачыненні да розных тэрыторый на [[Усход|Усходзе]] і [[Поўдзень|Поўдні]] ад сучаснай [[Беларусь|Беларусі]]. Адна з першых крынiц, у якой выступаюць “чорныя русіны”, — [[Нямецкая мова|нямецкамоўная]] [[хроніка]] [[Венгрыя|Венгрыі]] [[Генрых Мюгельн|Генрыха Мюгельна]] (каля [[1360]]), якая паведамляла пра перасяленне старажытных [[Венгры|венграў]] у [[Панонія|Панонію]] праз тэрыторыю сучаснай [[Украіна|Украіны]]. Тэрмiн ''Чорная Русь'', хутчэй за ўсё, быў утвораны на ўзор i ў процiвагу Белай не раней [[14 стагоддзе|14 стагоддзя]]. Ва ўзнікненні гэтай назвы сказалася схiльнасць сярэднявечнай свядомасцi да пабудовы прымiтыўных [[Класіфікацыя|класiфiкацый]]. Калi iснавала [[Белая Русь]], непазбежна мусiла з’явiцца i Чорная. Такая “каляровая” схема наклалася на падзел [[Русь|Русi]] паводле iншага прынцыпу: з даўнiх часоў выдзялялi ''“Верхнюю Русь”'' — [[Этнас|рознаэтнiчную]] [[Канфедэрацыя|канфедэрацыю]] [[Славяне|славянскiх]] i [[Фінскія плямёны|фiнскiх плямёнаў]] з дамешкам [[Варагі|варагаў–“русi”]] на паўночным захадзе [[Усходняя Еўропа|ўсходняй]] [[Еўропа|Еўропы]] — у адрозненне ад ''“Нiжняй”'', цi ''“Рускай зямлi”'' над сярэднiм [[Дняпро|Дняпром]] з цэнтрам у [[Кіеў|Кiеве]]. І калi ''Russia superior'' была, як правiла, раўназначнай ''Белай'', дык ''Russia inferior'', адпаведна, з цягам часу пачалi лiчыць ''Чорнай''.
 
[[Англія|Англiйскі]] [[Дыпламатыя|дыпламат]] [[Джайлс Флетчаp]] у трактаце ''“Пpа Расiйскую дзяpжаву” ''([[Лондан]], [[1591]]) заўважыў: ''“[[Расiя]] калiсьцi называлася [[Саpматыя]]й... Гэтая зямля падзялялася на дзве галоўныя часткi: Белую i Чоpную. [[Белая Саpматыя]] ўключала ў сябе ўсю пpастоpу, што ляжыць на поўнач i з боку [[Лівонія|Лiвонii]], як вобласцi, якiя цяпер называюць Дзвiнскай, Важскай, Усцюжскай, Валагодскай, Каpгопальскай, Hаўгаpодскай i г.д., сталiцай цi галоўным горадам якiх быў [[Вялікі Ноўгарад|Hоўгаpад Вялiкi]]. [[Чорная Сарматыя|Чоpнай Саpматыяй]] называлася ўся [[кpаiна]], што ляжыць на поўдзень, ля моpа Эўксiнскага, цi [[Чорнае мора|Чоpнага]], як княствы: [[Уладзімірскае княства|Уладзiмipскае]], [[Маскоўскае княства|Маскоўскае]], [[Разанскае княства|Разанскае]] i iнш.”.'' Вельмi падобны на ягоны падзел Русi [[Галандыя|галандскага]] [[Гісторыя|гiсторыка]] i [[Паліталогія|палiтолага]] [[Георг Хорн|Георга Хорна]]. У працы ''“Свет дзяржаў”'' ([[1668]]) ён пiсаў: ''“[Русь] падзялялася на Белую i Чорную. Двума галоўнымi яе княствамi былi [[Кіеўскае княства|Кiеўскае]] (Kiovia) i [[Уладзімірскае княства|Уладзiмiрскае]] (Vladimiria). Той, хто валодаў iмi, лiчыўся як бы [[Манарх|манархам]] [[Русіны|русiнаў]]. Кiеў быў сталiцай Чорнай Русi, [[Уладзiмiр]] — Белай”''.