Прыказка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kr.Y. (гутаркі | унёсак)
новы артыкул
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:38, 16 лістапада 2006

Пры́казка — гэта кароткае народнае выслоўе, па форме і функцыі аналагічнае сказу: яно валодае сэнсавай, структурнай і інтанацыйнай завершанасцю. Гэта „фальклорны мікратэкст“ [1]: у ім наяўная павучальнасць, філасофскі змест спалучаецца з дасканаласцю формы, якая адшліфоўвалася даволі часта на працягу стагоддзяў. Прыклад: Адной рукой і вузла не завяжаш.

Прыказкі свабодна ўключаюцца ў тэкст, так як іх выкарыстанне не абумоўлена заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання. Нават дыскурсіўная залежнасць прыказак меншая ў параўнанні з прымаўкамі.

Літаратура

  1. ^ [Михневич 2002: 94] Mихневич А.Е. Идиоматика // Белорусский и другие славянские языки: семантика и прагматика: Материалы Междунар. конференции Вторые Супруновские чтения (28–29 сент. 2001 г., Минск) / В авт. редакции. – Мн.: БГУ, 2002. – С. 89–95.