Царква: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: fiu-vro:Kerik (hoonõq) |
д выпраўленьне спасылак |
||
Радок 6:
Звычайна праваслаўная або каталіцкая царква складаюцца зь некалькіх узаемазлучаных частак.
У праваслаўнай архітэктуры колькасьць [[купал]]аў (главаў) на царкве мае сваё значэньне. Адзін [[купал]] ставіцца ў гонар адзінага [[Бог]]а, тры — у гонар [[
Каталіцкую царкву ў Беларусі й Польшчы традыцыйна называюць касьцёлам (ад [[лацінская мова|лацінскага]] ''castellum'' невялікая камяніца). Яна падзяляецца на тры традыцыйныя для хрысьціянскага храму часткі: [[бабінец]] ([[прытвор]], [[нартэкс]]), цэнтральную частку і [[прэзьбітэрый]] (алтарную частку). У адрозьненьні ад праваслаўнага храма ў каталіцкім алтаром называецца ня частка прасторы, а ўзвышанае ахвярнае мейсца з укрыжаваньнем, абразом або фігураю сьвятога. Галоўны алтар, часта шматфігурны, разьмяшчаецца ў прэзьбітэрыі, які звычайна адзьдзяляецца ад цэнтральнае часткі невысокаю агароджаю. Акрамя галоўнага ў касьцёле м.б. некалькі дадатковых бакавых алтароў у цэнтральнай частцы храму; там таксама знаходзяцца катэдра для ксяндза, спавядальня (канфэсыянал), лавы для вернікаў,на мурах жывапісныя альбо скульптурныя сцэны крыжовага шляху Ісуса Хрыста (стацыі), дадатковыя абразы, эпітафіі і помнікі фундатарам (іх тут часта хавалі), месца для хораў, арган і інш. Пры прэзьбітэрыі разьмяшчаецца [[закрыстыя]] — адмысловая прыбудова, у якой захоўваюцца прадметы культу. Часта тут месьціцца касьцёльная бібліятэка. Паводле свайго значэньня касьцёлы бываюць: базылікі (з адмысловымі папскімі прывілеямі; катэдральныя — дзе ёсьць катэдра біскупа; кляштарныя; парафіяльныя; філіяльныя (у складзе парафіі) і капліцы. Паводле кананічнага права, узьвядзеньне касьцёла біскуп мог дазволіць толькі тады, калі фундатар мог забясьпечыць утрыманьне будынку. Новы касьцёл абавязкова падлягае абраду кансэкрацыі(асьвячэньню біскупам). У Беларусі касьцёлы пачалі сыстэматычна будаваць пасьля [[Крэўская унія|Крэўскае уніі 1358]], а найбольш шырока — пасьля [[Берасьцейская унія|Берасьцейскае уніі 1596]]. Сярод касьцёлаў багата выдатных помнікаў гісторыі і культуры. Найбольш вядомыя касьцёлы: [[Фарны касьцёл (Нясьвіж)|Нясьвіскі]], [[Касьцёл Сьвятой Троіцы (Ішкальдзь)|Ішкалдзкі]], [[Траецкі касьцёл (Клецак)|Траецкі]], Камайскі, [[Фарны касьцёл (Горадня)|Гарадзенскі фарны]].
|