Санькова-Мядзьвежжа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Juras14 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:21, 14 лістапада 2006

Санько́ва-Мядзьве́ж’е — невялікі (плошча 454 га, 4.5 км²) экскляў Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Беларусі. Разьмешчаныя на ўсходзе Добрушскага раёна закінутыя вёскі Санькова і Мядзьвеж'е юрыдычна ўваходзяць у склад Бранскай вобласьці Расеі.

Гісторыя

Напачатку 20 стагодзьдзя некалькі сялянаў з Бранскай вёскі Дабрадзееўка, разьмешчанай на вельмі беднай зямлі, адправіліся на заробкі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Адпрацаваўшы тры гады шахцёрамі ў Пэнсыльваніі, яны вярнуліся дахаты перад Першай Сусьветнай Вайной, і купілі землі (Мядзьвежую Дуброву і Саніну паляну) у беларускага памешчыка Шведава. Паступова, сяляне асвоілі зямлю, пабудаваўшы пару дзясяткаў гаспадарак.

У 1926 годзе, калі вырашаліся адміністратыўныя межы, паводле волі жыхароў, вёскі Санькова і Мядзьвеж’е былі аднесеныя да Бранскай вобласьці РСФСР.

Падчас Другой Сусьветнай Вайны, жыхары вёсак удзельнічалі ў партызанцы. Калі захопнікі спалілі беларускую вёску Хаткі, што знаходзілася побач, яе жыхары былі прынятыя жыхарамі вёсак Санькова і Мядзьвеж’е. Улетку 1943 году абедьзве вёскі былі таксама спаленыя нацыстамі.

Пасьля вайны вёскі былі адбудаваныя і існавалі да Аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У красавіку 1986 году землі былі моцна забруджаныя радыёнуклідамі і закінутыя. У сучасным часе на тэрыторыі ніхто не жыве, аднак мясцовая дарога выкарыстоўваецца кантрабандыстамі для ўвозу танных тавараў у Расею ў аб’езд мытні.

На новых мапах вёскі не абазначаюцца.