Радзім Гарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
→‎Навуковая дзейнасьць: дапаўненьне, унутраныя спасылкі
Радок 7:
 
== Навуковая дзейнасьць ==
У [[1952]]—[[1957]] навуковы супрацоўнік Геалягічнага інстытута [[Акадэмія Навук СССР|АН СССР]]. З [[1971]] загадчык аддзела (а з [[1978]] лябараторыі) Інстытута геахіміі і геафізыкі [[АН БССР]] (з [[1994]] Інстытут геалягічных навук). Член-карэспандэнт АН БССР ([[1972]]), з [[1977]]-га — правадзейны член АН БССР. У [[1977]]—[[1993]] дырэктар Інстытута геахіміі і геафізыкі АН Беларусі.

У [[1973]]—[[1990]] сябра Бюро, намесьнік старшыні, старшыня Міжведамаснага тэктанічнага камітэта АН СССР. З [[1975]] намесьнік старшыні, старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта па Міжнароднай праграме геалягічнай карэляцыі, з [[1993]] сябра Амэрыканскага геафізычнага саюзу. У [[1992]]—[[1997]] віцэ-прэзыдэнт [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]. З [[1993]] галоўны рэдактар часопіса «Літасфэра». У [[1995]]—[[1997]] працаваў загадчыкам катэдры [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]].
 
Радзім Гарэцкі зьяўляецца заснавальнікам беларускай школы тэктаністаў. Добра вядомы ў міжнародных навуковых колах. Імем Радзіма Гарэцкага названа некалькі відаў выкапнёвых арганізмаў. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і мэдалямі.