Абмеркаваньне шаблёну:Знакі задыяку: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Назвы знакаў: не пераносьце старонкі, пакуль ня скончыцца абмеркаваньне!
Няма апісаньня зьменаў
Радок 20:
::Ну вось калі Павел Уладзіміравіч спрычыніцца да нейкага наступнага нарматыўнага слоўніка і зафіксуе там форму "казларог" і іншыя дыяменты з гэтай кнігі, тады і размова іншая будзе. А пакуль артыкулы пісаны мовай афіцыйнай, і таму, я спадзяюся, сп. Беламп разумее, што прыклады са сцяцкоўскай той кніжкі - ні да чаго. -- [[Удзельнік:Anton Kazmyarchuk|Anton Kazmyarchuk]] 23:57, 11 лістапада 2006 (UTC)
::: ''Казларог'' – таксама напіса́на афіцыйнаю моваю. Да таго ж, у слоўніку Байкова-Некрашэвіча слова ''казларог'' ёсьць, а ''казярог'' – не. На [http://slounik.org slounik.org] ёсьць '''толькі''' ''казларог''. Так што не займайцеся глупствам і не пераносьце старонкі, пакуль ня скончыцца абмеркаваньне, гэта Вам ужо казаў [[Удзельнік:Czalex|Czalex]]. --[[Удзельнік:Belamp|Bełamp]] 01:03, 12 лістапада 2006 (UTC)
:::: Нарматыўная мова абапіраецца на нарматыўныя слоўнікі, выдадзеныя пры непасрэдным удзеле НАН РБ. Ні слоўнік Байкова-Некрашэвіча, ні кніжка св. Паўла Уладзіміравіча не ёсць нарматыўнымі слоўнікамі. Пры Вашай логіцы я магу лічыць безумоўна нарматыўнай прапанову Воўк-Левановіча пісаць "фяўраль, ціятр, цеарэма". А таксама пісаць, згодна са Сцяцком, "дзЯвяты, камп'ютАр" і іншыя радасці. Пакуль у ІМ НАН РБ не зацвердзяць і не перавыдадуць (а гэтага ніколі не здарыцца) кніжку Сцяцка, ягоныя прапановы -- гэта дылетанцтва і ягонае ўласнае гледжанне, роўна як і ягоныя слоўнікі з "іЁнамі" і іншымі памылковымі формамі (на якія ён, між іншага, спасылаецца ў кніжцы, каб паказаць "супярэчнасці ў беларускай мове".)
:::: Артыкул напісаны сучаснай беларускай мовай, арфаграфічны збор якой убачыў свет у 1957 годзе, а поўны збор правіл мовы - у 1959 годзе. Сучасная беларуская мова абапіраецца на нарматыўныя слоўнікі, выдадзеныя пры ўдзеле НАН РБ. Слоўнік 1953 года больш, нажаль для Вас, не з'яўляецца нарматыўным (як і пакаленне слоўнікаў 20-х, слоўнік Александровіча etc.), бо свет ён (яны) убачыў(-лі) да рэформы беларускай мовы. Кропка.
:::: Калі Вы збіраецеся прапагандаваць нейкія свае меркаванні (накшт. польскіх "Барана" і "Панны", ненарматыўна-нявернага "Казларога"), то рабіце гэта па-за межамі энцыклапедыі. Дыскусіі пра "правільныя і няправільныя словы", калі артыкул напісаны афіцыйнай мовай, прашу адгэтуль не пачынаць. Правільнай формай для такіх артыкулаў лічыцца(-ацца) толькі тая(-ыя), што занатавана(-ы) ў нарматыўным слоўніку. -- [[Удзельнік:Anton Kazmyarchuk|Anton Kazmyarchuk]] 13:40, 12 лістапада 2006 (UTC)
 
== Афармленьне ==
Вярнуцца да старонкі «Знакі задыяку».