Пціч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
XHCKidx (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Радок 32:
Пачынаецца на вышыні 295 м над узроўнем мора за 1 км на захад ад вёскі [[Нарэйкі]] [[Койданаўскі раён|Койданаўскага раёну]], вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі [[Багрымавічы]] [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскага раёну]]. Высокая плынь ў межах [[Менскае ўзвышша|Менскага ўзвышша]], сярэдняя — на захадзе [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніны]], нізкая — на нізіне [[Прыпяцкае Палесьсе]].
 
Паводле будовы даліна і рэчышча падзяляюцца на 2 дзялянкі: верхняя (ад вытоку да вёскі Дараганава Асіповіцкага раёну, 203 км) і ніжняя (ад вёскі [[Дараганава]] да вусьця, 218 км). Даліна на ўсім працягу пераважна трапэцападобная (шырыня ад 1,5 км да 5,5 км, у вытоку да 0,1 км), у нізоўі невыразная. [[Абалона]] двухбаковая, яе шырыня да вёскі [[Гарадзішча (Калодзішчанскі сельсавет)|Гарадзішча]] Менскага раёну ад 60 м да 300 м, ніжэй 1—3 км, каля вёскі [[Пяшчанка (Магілёўская вобласьць)|Пяшчанка]] Асіповіцкага раёну да 5 км.
 
Рэчышча вольна мэандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць выспы. Яго шырыня ў высокай плыні да вусьця ракі [[Асачанка]] (85 км ад вытоку) 5—10 м, ніжэй 20—45 м, у нізкай плыні 45—70 м.
 
Разводзьдзе ў канцы сакавіка, у высокай плыні каля 40 дзён, у нізкай 84 дні. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4—3,2 м, найвялікшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводзьдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]] празь [[Цітаўку]] і [[Трэмлю]]. Каля вёскі [[Лучыца]] Петрыкаўскага раёну (60 км ад вусьця) найвялікшы расход вады 800 м³/с ([[1931]]), найменшы 5,76 м³/с ([[1915]]).
 
Расьліннасьць прадстаўленая [[мяшаныя лясы|мяшаным лесам]]. Лясістасьць – 35 %. Балоты ў асноўным нізінныя, распаўсюджаныя ў сярэдняй і ніжняй частках вадазбору. Азёраў мала (менш за 1 %). У большасьці гэта невялікія, нярэдка абалонавыя, дробныя, зарослыя вадаёмы.<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=333 Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)]</ref>