Розьніца паміж вэрсіямі «Паўднёвы акіян»

3506 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
дапаўненьне, крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Southern_Ocean?oldid=366752981
(дапаўненьне, крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Southern_Ocean?oldid=366752981)
(дапаўненьне, крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Southern_Ocean?oldid=366752981)
 
Улады [[Аўстралія|Аўстраліі]] разглядаюць Паўднёвы акіян як воды, што знаходзяцца непасрэдна на поўдзень ад Аўстралійскага кантынэнту.
 
== Геаграфія ==
Паўднёвы акіян уключае ў сябе [[Антарктычная цыркумпалярная плынь|Антарктычную цыркумпалярную плынь]] (якая цыркулюе вакол [[Антарктыка|Антарктыкі]]), [[мора Амундсэна]], [[мора Бэлінсгаўзэна]], часткі [[праліў Дрэйка|праліва Дрэйка]], [[мора Роса]], [[мора Каапэрацыі]], [[мора Касманаўтаў]], невялікую частку [[мора Скоша]], а таксама [[мора Ўэдэла]]. Агульная плошча складае 20 327 000 [[км²]].
 
Ад іншых акіянаў Паўднёвы адрозьніваецца тым, што яго найбольшая мяжа, паўночная, не амывае ніякую сушу, затое яднае Ціхі, Індыйскі і Атлянтычны акіяны. З-за гэтага паўстае пытаньне, ці гэта асобны акіян, ці ўсяго паўднёвая частка трох акіянаў. Адной з прычынаў выдзяленьня паўднёвых вод у асобны акіян можа быць тое, што воды Паўднёвага акіяну значна адрозьніваюцца ад тых, што месьцяцца ў іншых акіянах: з-за [[Антарктычная цыркумпалярная плынь|плыні Заходніх Вятроў]] вада з аднаго пункту акіяну хутка трапляе ў супрацьлеглы, таму адрозьненьне паміж вадой у, напрыклад, [[Паўднёвая Афрыка|Паўднёвай Афрыцы]] і пункце на поўдзень ад [[Новая Зэляндыя|Новай Зэляндыі]] мінімальнае, чым паміж Паўднёвай Афрыкай і сярэдняй часткай [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяну]].
 
Паміж тым, у Паўднёвым акіяне маюцца воды, якія не ўтвараюцца нідзе ў [[Паўднёвае паўшар'е|Паўднёвым паўшар’і]] больш не сустракаецца. У ніжніх пластах антарктычных вод утвараецца болей жорсткая, вельмі салёная і халодная вада.
 
Пры параўнаньні найбольшая супрацьлегласьць назіраецца з [[Арктычны акіян|Арктычным акіянам]], які знаходзіцца на [[Паўночны полюс|Паўночным полюсе]].
 
{| border=1 cellspacing=0 cellpadding=3
|+ Параўнаньне Арктычнага і Паўднёвага акіянаў
! Арктычны акіян !! Паўднёвы акіян
|-
| Аточаны Эўразіяй і Паўночнай Амэыркай || Атачае Антарктычны кантынэнт
|-
| Цёплы акіян ацяпляе мёрзлую сушу || Ледзяная суша сьцюдзіць акіян
|-
| Прыток сьвежай вады з рэк || Сьвежая вада ад таючых ледавікоў
|-
| Лёд утвараецца ў цэнтры акіяну || Лёд утвараецца па берагах Антарктыды
|}
 
== Прыродныя рэсурсы ==