Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д стыль
Радок 35:
| узнагароды = {{ордэн Пашаны (Беларусь)}}
}}
'''Міхаі́л Я́каўлевіч Па́ўлаў''' (нарадзіўся [[1 верасьня]] [[1952]], в. [[Ардаць]], [[Шклоўскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]] — памёр [[6 чэрвеня]] [[2010]], [[Менск]], [[Беларусь]]<ref name="nn_dec" />) — беларускі дзяржаўны дзеяч, з [[28 сакавіка]] [[2000]] году па [[10 чэрвеня]] [[2009]] году зьяўляўся старшынём [[Менск]]ага гарвыканкаму.
 
== Біяграфія ==
Радок 42:
Працоўную дзейнасьць пачаў электразваршчыкам у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Пасьля службы ў войску працаваў на Баранавіцкім камбінаце сянажных веж, прайшоў шлях ад электразваршчыка да дырэктара гэтага камбіната. Пасьля гэтага на працягу дзесяці гадоў узначальваў калектыў Баранавіцкага заводу гандлёвага машынабудаваньня. З [[1997]] г. — старшыня [[Баранавічы|Баранавіцкага]] гарвыканкаму. З сакавіка [[2000]] г. — старшыня Менскага гарвыканкаму, зьмяніў на гэтай пасадзе будучага прэм’ер-міністра [[Уладзімер Ярмошын|Ўладзімера Ярмошына]]. Сябар [[Савет Рэспублікі (Беларусь)|Савету Рэспублікі]] [[Нацыянальны сход (Беларусь)|Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] (2000, 2004).
 
[[6 красавіка]] [[2009]] году Міхаіл Паўлаў быў шпіталяваны ў 5-ю клінічную лякарню Менска. [[7 красавіка]] яму была зробленая апэрацыя па выдаленьні пухліны галаўнога мозгу. Апэрацыю рабіў прафэсар Арнольд Сьмеяновіч, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэабілітацыю былы мэр Менску прайшоў у [[Ізраіль|Ізраіле]]<ref name="nn_dec">[http://nn.by/?c=ar&i=39425 Памёр былы мэр Мінска Міхаіл Паўлаў] // [[Наша Ніва]], [[6 чэрвеня]] [[2010]]</ref>. У верасьні ў сувязі з рэцыдывам пухліны Паўлаву была зробленая паўторная апэрацыя. 6 чэрвеня 2010 Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў па прычыне працяглай хваробы памёр.
 
== Узнагароды ==