Беларуская краёвая абарона: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д пунктуацыя, пераклад, артаграфія
Радок 1:
[[Image:Bielaruskaja Krajovaja Abarona.svg|thumbміні|200px200пкс|Нашыўка БКА]]
 
'''Беларуская Краёвая Абарона''', '''Biełaruskaja Krajovaja Abarona''', '''БКА'''  — вайсковае фармаваньне, створанае, уў [[Генэральная акруга Беларусь|генэральнай акрузе «Беларусь»]] у [[1944]] годзе.
 
БКА была ўтворана паводле загадаў в.а. генэральнага камісара Беларусі [[Курт фон Готбэрг|Курта фон Готбэрга]] і прэзыдэнта [[Беларуская Цэнтральная Рада|Беларускай цэнтральнай рады (БЦР)]] [[Радаслаў Астроўскі|Радаслава Астроўскага]] ў лютым—сакавіку 1944. Узначальвала БКА Галоўнае камандаваньне на чале з маёрам [[Францішак Кушаль|Францішакам Кушалем]]. Аснову фармаваньня складала мабілізаванае мужчынскае насельніцтва [[1908]]—[[1924]]  г.н. Усяго былі мабілізаваныя каля 25 тыс. чалавек, зь якіх плянавалася стварыць 48 батальёнаў па 450—500 чал. Да сярэдзіны красавіка 1944 было створана 38 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. Афіцэры і падафіцэры БКА праходзілі падрыхтоўку на 3-тыднёвыххтыднёвых курсах у [[Менск]]у, радавыя  — на месцах службы.
 
Галоўнай задачай БКА зьяўлялася барацьба супраць савецкіх партызан, якая праводзілася ў згодзе з паліцэйскімі ўладамі на месцах. Многія са створаных батальёнаў выкарыстоўваліся для аховы складаў, іншых гаспадарчых мэт. Пад уплывам агітацыі партызанаў і падпольшчыкаў, посьпехаў [[Чырвоная армія|Чырвонай Арміі]] частка вайскоўцаў БКА перайшла са зброяй да партызанаў.
 
Пасьля таго, як тэрыторыю Беларусі занялі савецкія войскі, кіраўніцтва БКА перабралася ў [[Нямеччына|Нямеччыну]], дзе працягвала дзейнасьць. У кастрычніку 1944 вайсковы аддзел БЦР рэарганізаваны ў Галоўнае ўпраўленьне вайсковых справаў на чале з [[Кастусь Езавітаў|Кастусём Езавітавым]], створаны 1-ы беларускі вучэбны кадравы батальён. На пачатку [[1945]] году ўтвораная 1-я беларуская грэнадзёрская брыгада «Беларусь» (пазьней  — [[30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)|30-я грэнадзёрская дывізія СС «Беларусь №1»]]), якая ў выніку трапіла ў палон да амэрыканцаў. Батальёны БКА ў Нямеччыне фармаваліся пераважна з асобаў, якія былі праціўнікамі савецкай улады і зьбеглі з раёнаў, занятых савецкімі войскамі. Пасьля вайны значная іх частка апынулася ў эміграцыі.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.jivebelarus.net/history/new-history/bka.html Ф. Кушаль - — Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі]
* [http://www.jivebelarus.net/history/new-history/bka-in-slutskland.html С. Шнэк - — Узброеная Случчына. Да гісторыі Беларускае Краёвае Абароны]
 
[[Катэгорыя:Калябарацыя на Беларусі]]