Наваградзкае ўзвышша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 1:
'''Наваградзкае ўзвышша''' — [[узвышша]] ў [[Наваградзкі раён|Наваградзкім]], па захадзе [[Карэліцкі раён|Карэліцкага]], усходзе [[Дзятлаўскі раён|Зьдзецельскага]], поўдні [[Слонімскі раён|Слонімскага]] (адгор'іадгор’і) раёнаў [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]], поўначы і паўночным — захадзе [[Баранавіцкі раён|Баранавіцкага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]], зьяўляецца часткай [[Беларуская града|Беларускай грады]]. Вышыня да 323 м (гара [[Замкавая (гара)|Замкавая]]). Плошча 3550 км², працягнулася з поўначы на поўдзень на 72 км, з захаду на ўсход па 45—50 км.
 
У фармаваньні ўзвышша ўдзельнічалі [[ледавік]]і чатырох зьледзяненьняў, у тым ліку апошняга для гэтай тэрыторыі — [[сож]]аўскага. У час [[паазерскае зьледзяненьне|паазерскага зьледзяненьня]] на паверхні намнажаліся лёсападобныя суглінкі, якія лёгка размываюцца сьнегавымі водамі і [[залева]]мі. Тут утварыліся шматлікія яры. У цэнтры ўзвышша градава-ўзгорыстыя краявыя ўтварэньні з абсалютнымі вышынямі 300—320 м; адносныя перавышэнні 30—60 м. На большай частцы ўзвышша ўзгорыста-[[марэна (геалёгія)|марэнавы]]вы рэльеф з абсалютнымі вышынямі 170—250 м; адносныя перавышэньні 10—30 м. Заходнія схілы ўзвышша нешырокай паласой аблямоўвае водна-ледавіковая раўніна. Карысныя выкапні: [[крэйда]], [[керамічная гліна]], [[пяскова-жвіровы матэрыял]], [[жалезныя руды]] (Навасёлкаўскае радовішча).
 
Тэрыторыю ўзвышша дрэнуюць больш за 110 вадасьцёкаў. Рачная сетка належыць да басэйну [[Нёман]]ау. Найвялікшая рака — [[Моўчадзь]]. На паўднёвых схілах вытокі рэчак [[Іса]], [[Мышанка]], [[Шчара]], на ўсходніх — вытокі рэчак [[Сэрвач (прыток Нёмана)|Сэрвач]], [[Нёўда]], [[Валоўка]], на поўдзень ад Наваградка знаходзіцца возера [[Сьвіцязь]], якое ўваходзіць у [[Сьвіцязянскі ляндшафтавы заказьнік]].
Разараныя 41 %, пад лесам 28 % тэрыторыі. Заходнія схілы, [[абалона|надабалонавая]] тэраса Моўчадзі і прылеглыя да іх дзялянкі занятыя [[хвоя|хваёвымі]] борамі. Каля [[гарадзкі пасёлак|мястэчку]] [[Дзятлава|Зьдзецел (Дзятлава)]], [[гарадзкі пасёлак|мястэчку]] [[Казлоўшчына]] і далей на усход да Карэлічаў пашыраныя [[яловыя лясы]]. Значныя плошчы заняты таксама [[дуброва (лес)|дубровамі]]мі. Невялікімі дзялянкамі трапляюцца [[хвойнікі]]. Лугавая расьліннасьць па далінах рэчак і сухадолах.
 
== Літаратура ==