Цэнтральнабярэзінская раўніна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
афармленьне
Радок 1:
'''Цэнтральнабярэзінская раўніна''' — [[раўніна]], разьмешчаная ў цэнтры [[Беларусь|Беларусі]], мае нахіл з поўначы на поўдзень. Плошча — 28 тыс. кв. км². Вышыня 150—180 м.
 
== Геаграфічнае становішча ==
Разьмешчаная ва ўсходняй і паўднёваўсходняй частках [[Менская вобласьць|Менскай]], заходняй часткі [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай]], на крайняй поўначы [[Гомельская вобласьць|Гомельскай]] абласьцей Беларусі. Працягласьць з поўначы на поўдзень 165 км, з захаду на ўсход ад 90 да 170 км.
 
== Рэльеф ==
Сфармавалася пад ўплывам [[сожаўскі ледавік|сожаўскага ледавіка]]. Паверхня плоскахвалістая, паступова зьніжаецца да поўдня. Распаўсюджаныя [[зандры|зандравыя]] раўніны, асабліва ў міжрэччы Друці і Бярэзіны. Разьвіты выдма-ўзгорысты рэльеф. Па ўсёй тэрыторыі распаўсюджаныя латочыны старажытнага сьцёку, затарфаваныя катлавіны спушчаных азёраў. Характэрныя дзялянкі скразных далінаў (Сьвіслач — Пціч, Клява — Ольса і інш.іншыя).
 
Глебы ў асноўным [[дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістыя]], месцамі [[тарфяна-балотныя глебы|тарфяна-балотныя]] і [[лугавыя глебы|лугавыя]].
 
== Гідраграфія ==
Найвялікшыя рэкі: [[Дняпро]] з [[Друць|Друцьцю]]цю; [[Бярэзіна]] з прытокамі [[Бобр (рака)|Бобр]], [[Клява (басэйн Дняпра)|Клява]], [[Ольса]] (леваруч), [[Пліса (прыток Бярэзіны)|Пліса]], [[Вуша (басэйн Дняпра)|Вуша]], [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]] (праваруч); [[Пціч]], вярхоўі [[Арэса|Арэсы]] і [[Случ]]ы з [[Морач]]чу. Азёраў мала, рэшткавыя — [[Судобле]], [[Сяргееўскае]], у абалонах рэчак невялікія старыцы. Вадасховішчы: [[Чырвонаслабадзкое]] на Морачы, [[Салігорскае]] (частка) на Случы, [[Любанскае]] на Арэсе, [[Чыгірынскае]] на Друці, [[Асіповіцкае]] на Сьвіслачы.
 
== Расьліннасьць ==
Пад лесам 41 % тэрыторыі. Ля паўночных межаў раўніны праходзіць паўночная мяжа суцэльнага распаўсюджваньня [[граб]]у, у паўднёвых — [[елка|елкі]]. З поўначы на поўдзень [[яловыя лясы]] зьмяняюцца [[дуброва (лес)|дубовымі]], а [[ялова-хваёвыя лясы|ялова-хваёвыя]] — [[шыракаліста-хваёвыя лясы|шыракаліста-хваёвымі]]. Найбольш распаўсюджаныя [[хваёвыя лясы|хваёвыя]] і [[шыракаліста-хваёвыя лясы|шыракаліста-хваёвыя]] (каля 60 %) лясы. У далінах рэчак, што перасякаюць раўніну, сустракаюцца [[абалона]]выя дубровы і заліўныя лугі. Найвялікшыя балотныя масівы: [[Пціч]], [[Суціна балота]], [[Цельскае лясное лецішча]], [[Щчытковіцкія лугі]], [[Кляцішынскае балота]], [[Астравы-Дулебы]], [[Ясень]]. Лугі ў асноўным у абалонах буйных рэчак (Дняпро, Бярэзіна, Друць, Пціч).
 
У межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны 6 заказьнікаў.
Радок 19:
== Літаратура ==
* Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9
* Большая советская энциклопедия // М.: Советская энциклопедия, 1969—1978
 
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]