Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
аднова іншых значэньняў
д
Радок 11:
[[30 лістапада]] [[1988]] году СССР спыніў радыёглушэньне<ref>Сяргей Шупа. [http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/9664f570-5354-4848-ad3e-c82dc3ebcdaa.mp3 Радыё Свабода год за годам: 1988] // Радыё «Свабода». [[4 жніўня]] 2009</ref>. У выніку скарачэньня ўрадавых выдаткаў амэрыканскім [[Кангрэс ЗША|Кангрэсам]] і прэзыдэнтам [[Біл Клінтан|Білам Клінтанам]] зачынілі [[Вугоршчына|вугорскую]] й [[Афганістан|афганскую]] службы<ref>Сяргей Шупа. [http://www.svaboda.org/m/a/1794569.html Радыё Свабода год за годам: 1993] // Радыё «Свабода». [[9 жніўня]] 2009</ref>. У студзені [[1994]] года вяшчаньне пашырылася на краіны былой [[Югаславія|Югаславіі]] — [[Босьнія і Герцагавіна|Босьнію]], [[Сэрбія|Сэрбію]], [[Харватыя|Харватыю]] й [[Чарнагорыя|Чарнагорыю]]. Улетку 1994 году Біл Клінтан прыняў прапанову прэзыдэнта Чэхіі [[Вацлаў Гавэл|Вацлава Гаўла]] й чэскага ўраду аб пераезьдзе радыястанцыі зь Мюнхэну ў пусты будынак фэдэральнага чэхаславацкага парлямэнту ў цэнтры [[Прага|Прагі]]. У жніўні амэрыканскі Кангрэс зацьвердзіў пастанову аб пераезьдзе, што закончылі ў [[1995]] годзе, а таксама Закон аб міжнародным радыёвяшчаньні, на падставе якога ўсе невайсковыя ўрадавыя службы міжнароднага вяшчаньня падпарадкавалі адмыслова створанай Радзе кіраўнікоў радыёвяшчаньня. У 1994 годзе таксама адчынілася прадстаўніцтва ў [[Менск]]у, першаю кіраўніцаю якога стала [[Жана Літвіна]]<ref>Сяргей Шупа. [http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/41163940-5777-4b0e-a9d3-b488d82ab3f0.mp3 Радыё Свабода год за годам: 1994] // Радыё «Свабода». [[10 жніўня]] 2009</ref>. Пасьля пераезду першыя перадачы з Прагі загучалі [[1 красавіка]] 1995 году, а першая беларуская — [[8 траўня]]<ref>Сяргей Шупа. [http://www.svaboda.org/m/a/1797114.html Радыё Свабода год за годам: 1995] // Радыё «Свабода». [[11 жніўня]] 2009</ref>.
 
У [[1990-я]] гг., пасьля [[Халодная вайна|палітычных зьменаў]] ва Ўсходняй Эўропе, зачынілі таксама [[Польшча|польскую]], чэскую й [[Славаччына|славацкую]] слубжыслужбы. Адначасна пачалося вяшчаньне на [[Іран]] ды [[Ірак]].
 
З [[2000-я|2000-ых]] гадоў у этэр выходзяць перадачы на больш як 20 мовах. Вяшчаньне вядзецца на [[Кароткія хвалі|кароткіх]] [[Радыёвыпраменьваньне|хвалях]], праз [[спадарожнік]]і й [[сеціва]]. Перадачы таксама рэтрансьлююцца ў многіх краінах мясцовымі радыёстанцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Прадстаўніцтвы працуюць у 19 краінах<ref>Вольга Грынявіцкая. [http://old.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14525 Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа...»] // [[Народная воля]]. №79-80 (3005-3006) [[26 траўня]] 2009</ref>.