Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+летапіс
Радок 1:
'''Радыё «Свабодная Эўропа»/Радыё «Свабода»''' ({{мова-en|Radio Free Europe/Radio Liberty}}) — радыёстанцыя, якая фінансуецца Кангрэсам [[ЗША]]. Старшыня — Джэфры Гедмін<ref>Алесь Дашчынскі. [http://www.svaboda.org/content/article/1736470.html Гедмін моцна расчараваны, як беларуская ўлада ставіцца да Курапатаў] // Радыё «Свабода». [[21 траўня]] [[2009]]</ref>.
{{іншыя значэньні|Свабода (неадназначнасьць)}}
 
'''Радыё «Свабода»''' (поўная назва «'''Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода'''» {{мова-en|Radio Free Europe/Radio Liberty}}) — радыёстанцыя, якая пазыцыянуе сябе як некамэрцыйны інфармыцыйна-навінавы сродак масавай інфармацыі, фінансуецца [[кангрэс ЗША|кангрэсам ЗША]].
 
Паводле сайту радыёстанцыі, місія Радыё Свабода – "падтрымка дэмакратычных каштоўнасьцяў і інстытутаў шляхам пашырэньня інфармацыі і ідэяў"<ref>[http://www.svaboda.org/section/About+us/65.html Місія Радыё Свабода]</ref>.
 
Створана ў [[1949]] годзе ў [[Нью-Ёрк]]у. У [[1950]] годзе сядзіба перамясьцілася ў [[Мюнхэн]] ([[Нямеччына]]). Улетку 1950 года пачалося вяшчаньне з перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з [[Чэхаславакія]]й — першыя перадачы былі на [[Чэская мова|чэскай мове]]. Прыкладна праз год у Мюнхэне пад радыёстанцыю абсталявалі асобны будынак.
 
Радыё «Свабодная Эўропа» ўтварылі для вяшчаньня на краіны [[Усходняя Эўропа|Усходняй Эўропы]], якія пасьля [[1945]] году трапілі ў сфэру ўплыву [[СССР]], а таксама на [[Літва|Літву]], [[Латвія|Латвію]] ды [[Эстонія|Эстонію]] (ЗША не прызналі іх улучэньня ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік СССР утварылі Радыё «Свабода». [[Беларуская служба Радыё Свабода|Беларуская служба]] Радыё «Вызваленьне» пачала вяшчаньне [[20 траўня]] [[1954]] году<ref>[http://www.svaboda.org/m/a/1733913.html Свабодзе — 55!] // Радыё «Свабода». [[18 траўня]] 2009</ref>. У [[1959]] годзе адбылася зьмена назову радыёстанцыі з «Вызваленьне» на «Свабода»<ref>[[Сяргей Шупа]]. [http://www.svaboda.org/m/a/1768613.html Радыё Свабода год за годам: 1959] // Радыё «Свабода». [[6 ліпеня]] 2009</ref>. У [[1973]] годзе Радыё «Свабода» й Радыё «Свабодная Эўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Галоўнай разьведвальнай ўправы ЗША й перадалі пад кіраваньне адмыслова створанаму Камітэту міжнароднага радыёвяшчаньня. Ад таго часу фінансаваньне ажыцьцяўляецца адкрыта праз амэрыканскі Кангрэс<ref>Сяргей Шупа. [http://www.svaboda.org/m/a/1772413.html Радыё Свабода год за годам: 1973] // Радыё «Свабода». [[20 ліпеня]] 2009</ref>. [[1 кастрычніка]] [[1976]] году «Свабодную Эўропу» й Камітэт Радыё «Свабода» злучылі ў адно прадпрыемства<ref>Сяргей Шупа. [http://www.svaboda.org/m/a/1772427.html Радыё Свабода год за годам: 1976] // Радыё «Свабода». [[23 ліпеня]] 2009</ref>. Пасьля ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў між ЗША й [[КНР]] у [[1979]] годзе спынілі вяшчаньне на [[Уйгурская мова|уйгурскай мове]]<ref>Сяргей Шупа. [http://www.svaboda.org/m/a/1772439.html Радыё Свабода год за годам: 1979] // Радыё «Свабода». [[26 ліпеня]] 2009</ref>, а пазьней — і на [[Карачаева-балкарская мова|карачаева-балкарскай]]<ref>Сяргей Шупа. [http://www.svaboda.org/m/a/1772455.html Радыё Свабода год за годам: 1982] // Радыё «Свабода». [[29 ліпеня]] 2009</ref>. [[21 лютага]] [[1981]] году ў мюнхенскім будынку радыёстанцыі адбыўся выбух, зладжаны на замову Аддзелу дзяржаўнае бясьпекі [[Румынія|Румыніі]] групаю асобаў на чале з [[Вэнэсуэла|вэнэсуэльскім]] [[Тэрарызм|тэрарыстам]] Ільічом Рамірэсам Санчэсам зь мянушкай Шакал, які дагэтуль адбывае пажыцьцёвае зьняволеньне. У выніку выбуху некалькі чалавек было паранена, матэрыяльныя страты склалі некалькі мільёнаў [[Амэрыканскі даляр|даляраў]]<ref>Сяргей Шупа. [http://www.svaboda.org/m/a/1772443.html Радыё Свабода год за годам: 1981] // Радыё «Свабода». [[28 ліпеня]] 2009</ref>.
 
[[30 лістапада]] [[1988]] году СССР спыніў радыёглушэньне<ref>Сяргей Шупа. [http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/9664f570-5354-4848-ad3e-c82dc3ebcdaa.mp3 Радыё Свабода год за годам: 1988] // Радыё «Свабода». [[4 жніўня]] 2009</ref>. У выніку скарачэньня ўрадавых выдаткаў амэрыканскім [[Кангрэс ЗША|Кангрэсам]] і прэзыдэнтам [[Біл Клінтан|Білам Клінтанам]] зачынілі [[Вугоршчына|вугорскую]] й [[Афганістан|афганскую]] службы<ref>Сяргей Шупа. [http://www.svaboda.org/m/a/1794569.html Радыё Свабода год за годам: 1993] // Радыё «Свабода». [[9 жніўня]] 2009</ref>. У студзені [[1994]] года вяшчаньне пашырылася на краіны былой [[Югаславія|Югаславіі]] — [[Босьнія і Герцагавіна|Босьнію]], [[Сэрбія|Сэрбію]], [[Харватыя|Харватыю]] й [[Чарнагорыя|Чарнагорыю]]. Улетку 1994 году Біл Клінтан прыняў прапанову прэзыдэнта Чэхіі [[Вацлаў Гавэл|Вацлава Гаўла]] й чэскага ўраду аб пераезьдзе радыястанцыі зь Мюнхэну ў пусты будынак фэдэральнага чэхаславацкага парлямэнту ў цэнтры [[Прага|Прагі]]. У жніўні амэрыканскі Кангрэс зацьвердзіў пастанову аб пераезьдзе, што закончылі ў [[1995]] годзе, а таксама Закон аб міжнародным радыёвяшчаньні, на падставе якога ўсе невайсковыя ўрадавыя службы міжнароднага вяшчаньня падпарадкавалі адмыслова створанай Радзе кіраўнікоў радыёвяшчаньня. У 1994 годзе таксама адчынілася прадстаўніцтва ў [[Менск]]у, першаю кіраўніцаю якога стала [[Жана Літвіна]]<ref>Сяргей Шупа. [http://realaudio.rferl.org/BR/manual/2009/07/07/41163940-5777-4b0e-a9d3-b488d82ab3f0.mp3 Радыё Свабода год за годам: 1994] // Радыё «Свабода». [[10 жніўня]] 2009</ref>. Пасьля пераезду першыя перадачы з Прагі загучалі [[1 красавіка]] 1995 году, а першая беларуская — [[8 траўня]]<ref>Сяргей Шупа. [http://www.svaboda.org/m/a/1797114.html Радыё Свабода год за годам: 1995] // Радыё «Свабода». [[11 жніўня]] 2009</ref>.
 
У [[1990-я]] гг., пасьля [[Халодная вайна|палітычных зьменаў]] ва Ўсходняй Эўропе, зачынілі таксама [[Польшча|польскую]], чэскую й [[Славаччына|славацкую]] слубжы. Адначасна пачалося вяшчаньне на [[Іран]] ды [[Ірак]].
 
З [[2000-я|2000-ых]] гадоў у этэр выходзяць перадачы на больш як 20 мовах. Вяшчаньне вядзецца на [[Кароткія хвалі|кароткіх]] [[Радыёвыпраменьваньне|хвалях]], праз [[спадарожнік]]і й [[сеціва]]. Перадачы таксама рэтрансьлююцца ў многіх краінах мясцовымі радыёстанцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Прадстаўніцтвы працуюць у 19 краінах<ref>Вольга Грынявіцкая. [http://old.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14525 Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа...»] // [[Народная воля]]. №79-80 (3005-3006) [[26 траўня]] 2009</ref>.
 
{{накід}}
 
==Спасылкі==
*[http://www.svaboda.org Беларуская рэдакцыя Радыё «Свабода»]
 
==Зноскі==
{{зноскі}}
<references/>
 
{{накід}}
[[Катэгорыя:Радыёстанцыі]]
 
[[ar:إذاعة أوروبا الحرة]]
[[az:Azadlıq radiosu]]
[[be:Радыё Свабодная ЕўропаСвабода]]
[[cs:Svobodná Evropa]]
[[da:Radio Free Europe]]