Кароль-Дух: розьніца паміж вэрсіямі
http://pl.wikipedia.org/wiki/Król-Duch?oldid=18510137 |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 00:11, 21 траўня 2010
Дух-Кароль (па-польску: Król-Duch) — гістарычная паэма, напісаная Юльюшам Славацкім ў 1845—1849 гг. Адна з найважнейшых працаў паэта, якая зьўляецца падсумаваньнем ягоных літаратурных поглядаў. Гэты твор Славацкі пісаў да канца жыцьця; паэма засталася няскончанай.
Першая частка была выдадзеная ў 1847 годзе ў Парыжы пад назвай «Krol-Duch Rapsod I» (па-беларуску: Дух Кароль Рапсодыя 1). Паэма пісалася ў шматлікіх рукапісных вэрсыях і з тае прычыны поўнае выданьне, вернае задуме паэмы, аказалася вельмі складаным.
Шмат хто называе гэтую працу агульнаславянскім эпасам[Крыніца?]. Цяжкасьці зьвязаныя з пэўным адыходам ад формы эпасу — між іншым мэтафізычная й парабалічная тэматыка працы — не дазваляе называць Духа-Караля эпапеяй. Падобныя цяжкасьці ўзьнікаюць таксама й у дачыненьні да «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча, які называецца метафізычнай паэмай[Крыніца?].
Верш зьямяшчае парафразы старарускіх хронік.
Польская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |