Юльян Саковіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
Радок 16:
Паходзіў з фальварка Баўдыры Ашмянскага павету. Скончыў Віленскую Беларускую Гімназію, вучыўся на агранамічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Быў зьвязаны з камуністычным падпольным рухам, за што перасьледаваўся польскімі ўладамі. Быў выключаны з [[Беларускі Студэнцкі Саюз|БСС]] разам зь іншымі сябрамі студэнтамі-камсамольцамі, што хацелі падпарадкаваць арганізацыю пад камуністычную дзейнасьць<ref>[[Сяргей Ёрш]]. [http://jivebelarus.net/history/new-history/return-of-bnp.html?page=10 Змагар за волю народа (Юльян Саковіч)] // Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998.</ref>.
 
Арыштаваны ў [[1933]] годзе. Нейкі час адседзеў у [[Бяроза-КартузкіКартускі канцлягер|Бярозе-КартузкайКартускай]].
 
Пасьля ўзьяднаньня Беларусі ў [[1939]] годзе быў арыштаваны [[НКУС]], але цудам застаўся жывы. Радыкальна зьмяняе свае погляды, далучаецца да падпольнай [[Беларуская Незалежніцкая Партыя|Беларускай Незалежніцкай Партыі]], кіруе [[Менск]]ім акруговым камітэтам БНП. Быў начальнікам Менскай паліцыі, працаваў у [[Беларуская Народная Самапомач|Беларускай Народнай Самапомачы]]. Неаднаразова пратэставаў перад нямецкімі акупацыйнымі ўладамі супраць зьнішчэньня мірнага жыхарства і паленьня вёсак.