Човен: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
D'ohBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: be:Човен
дапаўненьне, выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Чо́вен''' ([[праславянская мова|праслав.]] *čьlnъ — [[пень]]) — вёславая, радзей — зса здымнай [[мачта]]й [[лодка]], выдзяўбаная з адзінага камля дрэва. Звычайна ня мае [[кіль|кіля]]. Вядома з часоў [[нэаліт]]у.<ref name="nar">Народная культура Беларусі: Энцыклап. даведнік / пад агульнай рэд. В. С. Цітова. — Мн.: БелЭН, 2002. — 402-403 с.</ref>
Чоўнам у больш шырокім сэнсе таксама можа называцца любая невялікія [[лодка]].
 
==Форма й памер==
Чоўнам у больш шырокім сэнсе таксама можа называцца любая невялікія лодка.
 
Формы чаўноў і йх памер прыкметна адрозьніваліся ў залежнасьці ад умоў выкарыстаньня, зыходнага матэрыялу й мясцовай (тутэйшай) традыцыі.
 
==Тыпы чаўноў==
 
* ''Дубы'' - выдзеўбаныя з камля [[дуб]]а вялікія чаўны
* ''Камельнікі'' - розых памераў (у асноўным невялікія) выдзеўбаныя з камля розных пародаў дрэў чаўны
* ''Шугалеі'' - часткова абшытыя дошкамі выдзеўбаныя чаўны
 
===Асабовыя===
 
Лёкькія й рухавыя чаўны, выдзеўбаныя з [[асіна|асіны]], [[ліпа|ліпы]], [[вярба|вярбы]] мелі адпаведную назву: ''асінаўка'', ''асоўка'', ''ліпаўка'', ''вярбоўка'', ''чайка''.
Таксама невялікія чаўны, разьлічаныя на 1-2 чалавекі мелі такія назвы: ''чаўнок'', ''поавіца'', ''душагубка'', ''камяга''.
 
Для ўстойлівасьці на плаву такія чаўны часта мелі па баках крылы - прыбітыя да бартоў на ўзроўні вады драўляныя пласьціны ці брускі.
Такія чаўны рухаліся пры дапамозе аднаго кароткага вясла.
 
Шырока выкарыстоўваліся ў [[рыбалоўства|рыбалоўстве]].
 
Такія чаўны лічацца найболей архаічнымі.<ref name="nar"/>
 
===Грузавыя===
 
Таксама для перамяшчэньня грузаў і людзей (вялікай колькасьці) па рэках і вазёрах выкарыстоўвалі чаўны вялікіх памераў і дасканалай канструкцыі, устойлівыя на плаву, з адцягнутымі бартамі (дзеля гэтага барты папярэдне распарвалі й забівалі між імі распоркі).
 
[[Дняпро]]ўскія рыбакі выраблялі чаўны з вострым носам і кармой, паверху іх уладкоўвалі круглы дах - ''какору'', крытую [[луб]]ам (да бартоў мацавалася пры дапамозе гнутых драўляных дуг). Такія чаўны былі зручныя для рыбацтва, перавозу грузаў і людзей.
 
Па Дняпры й [[Прыпяць (рака)|Прыпяці]] хадзілі ''чаўны-дубы'' даўжынёй да 10 мэтраў і болей, разьлічаныя на 300-500 [[пуд]]оў грузу. на йх перавозілі разнастайныя гаспадарчыя рэчы, выкарыстоўваліся таксама і ў якасьці [[паром]]а.<ref name="nar"/>
 
==Пераходны тып==
 
Пераходным варыянтам ад выдзеўбаных чаўноў да дашчатых лодак была ''шугалея'' (''абшыванка'', ''абіянік''), асновай якой быў човен, абшыты па баках у верхняй частцы дошкамі - што павялічвала вышыню й ёмістасьць судна (у больш раньні час чаўны абшывалі лазовымі віцамі замест абьбіваньня дошкамі).
 
Тыповая для Палесься шугалея здольная перавозіць 100-300 пудоў грузу (сустракаліся шугалеі ёмістасьцю 400-500 пудоў).
 
Нярэдка шугалея мела ў сярэдняй частцы ''стрэшку'' - нацягнутую паверх паўдужжаў трысняговую рагожу. Такія шугалеі, ці ''паклаты'' выкарыстоўваліся для выездаў у бліжэйшае мястэчка альбо ў павятовыя месты ([[Пінск]]). На іх везьлі па Прыпяці [[хлеб]], [[мёд]], [[воск]], рамесныя вырабы й іншыя тавары для продажу на [[кірмаш]]ы ў местах ([[Давыд-Гарадок]], Пінск, [[Столін]]).
 
Рачныя судны тыпа ''шугалей-абшыванак'' сустракаліся таксама ў басейнах Дняпра, [[Нёман]]а й [[Заходняя Дзьвіна|Заходняй Дзьвіны]] - аднак тут яны вызначаліся меньшымі памерамі й рабіліся часьцей з паддатлівых пародаў дрэў - асіны, ліпы, [[сасна|сасны]].
 
Гэты тып рачных суднаў бытаваў да канца 19 стагодзьдзя - пачатку 20 стагодзьдзя, калі быў выцесьнены дашчатымі лодкамі.<ref name="nar"/>
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Каноэ]]
{{Накід}}
 
==Крыніцы==
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Лодкі]]
[[Катэгорыя:Традыцыйная культура]]
 
[[be:Човен]]