Мэтал: розьніца паміж вэрсіямі

Памер не зьмяніўся ,  12 гадоў таму
д (іншыя значэньні)
== Гісторыя ==
 
Назоў «мэтал» паходзіць ад [[Грэцкая мова|грэцкага]] слова métallon (ад metalléuo — выкапваю, здабываю зь зямлі), якое спачатку азначала копі, руднікі (у [[Герадот]]а, [[5 ст. да н. э.]]). У [[Старажытнасьць|Cтаражытнасьці]] й [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] ведалі 7 мэталаў: золата, [[срэбра]], [[медзь]], волава, [[сьвінец]], жалеза ды [[ртуць]]. У 1-й палове [[19 стагодзьдзе|19 ст.]] былі атрыманыя мэталы плацінавай групы, [[Шчолачны мэтал|шчолачныя]] й [[Шчолачназямельны мэтал|шчолачназямельныя]] мэталы, адкрытыя невядомыя мэталы пры [[Хімічны аналіз|хімічным аналізе]] [[мінэрал]]аў. ВУ [[1860]]—63 гадох мэтадам [[Спэктральны аналіз|спэктральнага аналізу]] былі адкрытыя [[цэзій]], [[рубідый]], [[талій]] ды [[індый]]. У другой палове [[20 стагодзьдзе|20 ст.]] былі штучна атрыманыя [[Радыеактыўнасць|радыеактыўныя]] мэталы, у прыватнасьці, [[трансураніды]].
 
Мэталы й іх стопкі шырока выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці, перш за ўсё як канструкцыйны матэрыял.
Ананімны ўдзельнік