Юры Беленькі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 39:
У [[1982]] годзе закончыў [[Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт|Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі]] па спэцыяльнасьці "фінансы і крэдыт". У 1982-84 гг. працаваў кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўправы міністэрства фінансаў Беларусі. У [[1984]]-86 гг. служыў у войску. У [[1986]]-[[1995]] гг. працаваў на прадпрыемствах канцэрна "[[Амкадор]]" у Менску: начальнікам фінансавага аддзела завода "Ударнік", намесьнікам генэральнага дырэктара ТАА "Амкадор-Траст". Па накіраваньню прадпрыемства прайшоў курсы навучаньня: ў [[1990]] г. у [[Англія|Англіі]] па банкаўскай справе і фінансах, у [[1994]] г. - у [[Нямеччына|Нямеччыне]] па пытаньнях сыстэмных трансфармацыяў эканомікі.
 
Сябра [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»]] з самага пачатку існаваньня Фронту ў [[1988]] г. У [[1990]] г. быў абраны дэпутатам [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь|Вярхоўнага Савета]] Рэспублікі Беларусь [[Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьня|12-га скліканьня]] і дэпутатам Менскага гарадзкога савета. Працаваў у складзе [[Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту|апазыцыі Беларускага Народнага Фронту]] ў Вярхоўным Савеце Беларусі, быў чальцом плянавай і бюджэтна-фінансавай камісіі<ref>[http://www.kamunikat.org/download.php?item=1841.html Сьпіс беларускіх палітыкаў] // Беларуская палітычная сістэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: Зборнік аналітычных артыкулаў. Канцэпцыя Казанэцкі П., Булгакаў В.; Рэд. Булгакаў В. — Варшава: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група. 2001. ISBN 83-916658-0-1</ref>. Адзін з аўтараў "Канцэпцыі эканамічнай рэформы ў Беларусі", распрацаванай і прадстаўленай Беларускім Народным Фронтам. Уваходзіў у склад Ценевага Кабінэту Апазыцыі БНФ, у красавіку 1995 г. браў удзел у галадоўцы дэпутатаў БНФ супраць ініцыянаванага Лукашэнкам рэфэрэндуму. З 1995 г. па цяперашні час зьяўляецца намесьнікам cтаршыні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», а з [[1999]] году і [[Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ|Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ]]. Ад часу ад'езду [[Зянон Пазьняк|Зянона Пазьняка]] з краіны ў красавіку [[1996]] годзегоду зьяўляецца выканаўцам абавязкаў у Беларусі cтаршыні Фронту і КХП-БНФ.
 
==Вонкавыя спасылкі==