Эдгар (кароль Ангельшчыны): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам 'міні|180пкс|Кароль Эдгар Міралюбы '''Эдгар Міралюбы''' ({{lang-ang|Ēadgār}};...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:51, 10 траўня 2010

Эдгар Міралюбы (па-старажытнаангельску: Ēadgār; 7 жніўня 9438 ліпеня 975) — кароль Ангельшчыны з Ўэсэкскай дынастыі, уладарыў у 959-975 гадох. Малодшы сын караля Эдмунда I і яго першай жонкі Эльфгіты, брат Эдвіна, сьвяты Рымска-каталічнай царквы (дзень ушанаваньня - 8 ліпеня). [1]

Кароль Эдгар Міралюбы

У 958 годзе шляхта Мэрсіі й Нартумбрыі на тайным сходзе аб'явіла Эдгара каралём тэрыторыі на поўначы ад Тэмзы, але паўнавартасным манархам ён стаў толькі ў 959 годзе, пасьля сьмерці свайго брата караля Эдвіна. Ступіўшы на прыстол, Эдгар вярнуў з выгнаньня Дунстана - абата, які меў вялікі ўплыў у краіне ў часы Эдмунда I і, магчыма, валодаў большай уладай чым сам кароль. Эдгар назначыў Дунстана спачатку эпіскапам Ўорчэстэра, потым Лёндана, а потым павысіў да сана архіэпіскапа Кэнтэрбэрыйскага.

У гістарычных крыніцах таго часу адзначаецца, што Дунстан не ўхваляў караля з-за яго вобразу жыцьця й працяглы час адказваўся каранаваць Эдгара. Але нягледзячы на ўсе рознагалосьсі Дунстан заставаўся галоўным саветнікам пры двары.

Эдгар пазьбягаў ваенных канфліктаў, таму й атрымаў мянушку "Міралюбы". У 970 годзе ён саступіў паўночную частку Нартумбрыі шатляндзкаму каралю Кенету II, што змагло на пэўны час зьняць напругу паміж каралеўствамі.

11 траўня 973 году ва ўзросьце трыдцаці гадоў Эдгар быў каранаваны ў Бацкім абацтве. На каранацыю былі закліканы шэсць каралёў суседніх дзяржаў, у тым ліку каралі Шатляндыі й Стратклайда, якія пакляліся ў вернасьці быць васаламі Эдгара на вадзе й на зямлі.

Памёр 8 ліпеня 975 году ў Ўінчэстэры, але быў пахаваны ў Гластанбэрыйскім абацтве.

Папярэднік
Эдвін
Кароль Ангельшчыны
959-975
Наступнік
Эдуард Пакутнік

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі