Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2008 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 42:
# зборам 1’000 подпісаў выбаршчыкаў.
 
Да крайняга тэрміну, [[18 жніўня]], 322 з 424 зарэгістраваных ініцыятыўных групаў пасьпяхова завяршылі вылучэньне. Таксама паступіла 113 заявак ад працоўных калектываў, а 8 партыяў вылучылі 59 чалавек. [[28 жніўня]] АВК зарэгістравалі 275 прэтэндэнтаў з 365. Адзін зьняў сваю кандыдатуру. З 89 атрымаўшых адмову кандыдатаў 52 падалі скаргу ў ЦВК, пасьля чаго зарэгістравалі яшчэ 8, а адзін з 52 зьняў сваю кандыдатуру. Яшчэ дваіх зарэгістравалі пасьля звароту ў [[Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь|Вярхоўны суд ]]. Такім чынам, колькасьць зарэгістраваных узрасла да 285 чалавек. У тым ліку кандыдатамі зарэгістравалі 33 дэпутатаў папярэдняга скліканьня. Аднак у выніку зьняцьця кандыдатураў 22 з іх да выбараў дайшло 263 кандыдаты. У ходзе выбарчае кампаніі АДС прынялі рашэньне зьняць кандыдатуры сваіх людзей з прычыны немагчымасьці нармалёва праводзіць перадвыбарную кампанію. Некаторыя партыі і асобныя кандыдаты не падтрымалі гэтага рашэньня і ўдзельнічалі ў выбарах да канца.
 
У выніку ў 16 выбарчых акругах з 110 галасаваньне адбывалася на [[Безальтэрнатыўныя выбары|безальтэрнатыўнай аснове]]. У сярэднім па кожнай акрузе балатавалася менш, як 3 кандыдаты (2,39).