Ян Давід Голянд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
- выява, афармленьне
д спэктакаль -> спэктакль пв. БКП
Радок 4:
Нарадзіўся Я. Голанд у [[Нямеччына|Нямеччыне]], у [[Санкт-Андрэасбэрґ]]у. Магчыма вучыўся ў [[Карл Філіп Эмануіл Бах|Карла Філіпа Эмануіла Баха]]{{Няма крыніцы}}. Найбольш раньнія зьвесткі пра яго адносяцца да 1760-х, калі Я. Голанд лічыўся ўжо дастаткова аўтарытэтным кампазытарам. У [[1771]] уладкаваўся ў [[Гамбург|Гамбургу]], які ў той час быў адным з найбуйнейшых эўрапейскіх цэнтраў канцэртна-тэатральнага жыцьця. Голанд займаў пасаду дырэктара музыкі ў [[Царква сьвятой Кацярыны (Гамбурґ)|царкве сьвятой Кацярыны]]. Творы Я. Голанда — сымфоніі, кантаты й араторыі, вакальныя й інструмэнтальныя пьесы — пастаянна выконваліся ў канцэртах, друкаваліся ў розных зборніках. Невядомыя акалічнасьці (паводле некаторых зьвестак, сьмерць жонкі) прымусілі яго «зьняцца зь месца». З другой жонкай, сьпявачкай Разінай, ён апынаецца ў Варшаве, дзе яго й напаткала запрашэньне Караля Радзівіла. Вядома, што знаёмыя Голанда (у прыватнасьці, [[Ян Дусік]]) былі вельмі задаволеныя сваёй працай у князёў Рэчы Паспалітай і, магчыма, раілі Голанду ня надта сумаваць па радзіме.
 
На пачатку 1780-х, у той час, як гаспадар [[Нясьвіж]]а [[Караль_Станіслаў_Радзівіл_«Пане_Каханку»|Караль Станіслаў Радзівіл]] запрашае Я. Голанда на пасаду дырыгента нясьвіскай капэлы, у опэрна-балетным тэатры Нясьвіжа ставяцца шматлікія клясычныя творы замежных і мясцовых аўтараў. Менавіта тут Я. Голанд упершыню звярнуўся да опэрна-балетных жанраў. [[17 верасьня]] [[1784]] у Нясьвіжы адбылася прэм'ера опэры Я. Голанда «''Агатка, або Прыезд пана''» і была прымеркаваная да візыту караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]]. Кароль з задавальненьнем праглядзеў спэктакальспэктакль, пазнаў сябе ў вобразе «добрага пана», які прыязджае й вырашае ўсе інтрыгі на карысьць закаханых. Пасля прэм'еры Панятоўскі меў ласку прачытаць прысутным беларускамоўны верш уласнага сачыненьня. Гэта была адна зь першых опэр, створаных і пастаўленых на Беларусі ў XVIII ст, якая набыла асаблівую вядомасьць і больш за сорак год ішла на сцэнах тэатраў Рэчы Паспалітай. Лiбрэта да опэры «Агатка» стварыў князь [[Мацей Радзiвiл]], якi сам быў музыкантам-аматарам. Опэра адрозьніваецца кампазыцыйна-драматургічнай дасканаласьцю, найбольшую эмацыянальную нагрузку ў ёй нясе музыка. Арыентаваная на клясычны стыль, яна разам з тым насычаная мясцовым нясьвіскім фальклёрам.
 
Другая опэра Голанда «''Чужое багацьце нікому ня служыць'»' была пастаўленая ў 1785 годзе. Гэта быў таксама забаўляльны спэктакальспэктакль з павучальным лірыка-камэдыйным сюжэтам. Зь яе зьнік «добры пан» і зmявіўся спрытны юнак, які ўласным розумам будуе сваё шчасьце й свой лёс.
 
У Нясьвіжы Голанд таксама сачыніў балеты «''Арфэй і Эўрыдыка''» (альбо «''Арфэй у пекле''») і «''Сялянскі разары''», кантату «''Сьмелы, мужны Караль Другі''», прысьвечаную Каралю Радзівілу, шэраг вакальных твораў і клавірных п'есаў.