Антоні Грушэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Работы: граматыка
→‎Бiяграфiя: Бацька
Радок 19:
 
== Бiяграфiя ==
НавучаўсяБацька яго так сама быў Антонi[http://artunion.ru/painters/2-04-3.htm], з польскага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Грушэцкія гербу Любiч|Грушэцкiх]]. Антонi навучаўся мастацтву ў К. Радзiлоўскага i Cтанiслава Страiнскага у [[Львоў|Львове]]. Далучыўся да [[Базыляны|Базылiянскай царквы]] у [[1751]]г. Рабiў для Валерыя Ржевускага у Падгорцах ([[Бродаўскі раён]], [[Украіна]]). Маляваў партрэты i абразы рэлiгiйных дзеячоў i мясцовых касьцёлаў. У [[1760]] асеў ў [[Кракаў|Кракаве]]. Працаваў пад выдуманым прозьвiшчам Дамброўскi, малюючы партрэты ды карцiны на рэлiгiйную i мiфалягiчную тэматыку. У 1760-я гады стаў прафесарам жывапісу [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Кракаўскай акадэміі]]. У [[1771]]-[[1774]] стаў манахам-базылiянiнам у [[Супрасьль|Супрасьле]], дзе пiсaў для тутэйшай лаўры. Ён двойчы адбываў навіцыят у Супрасьлі, у [[1778]] г. прэтэндаваў на пасаду настаяцеля гэтага манастыра. На яго творчасьць зьвярнуў ўвагу сам кароль [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]], пад час свайго прыбыцьця у Супрасьле у [[1774]]г.. Робячы у Супрасьле, падараваў некалькi cваiх абразоў i карцiн каралю [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станiславу Аўгусту]], якiя той “мiла i ўдзячна прыняў”, асабiста да сваёй калекцыi. З каралеўскага запрашэньня трапiў на каралеўскую службу у [[Гародня|Гародню]]. У Гародне пiсаў ў асноўным карцiны на сьвецкую тэматыку на французскi манер, аздабляў [[палац]] у Гараднiцах (Гародня), [[Новы замак (Горадня)|Новы замак]]. У [[1792]] г., з-за хваробы, пакiнуў [[Гародня|Гародню]] i правёў рэшткi сваiх дзён у [[Супрасьль |Супрасьле]], дзе працягнуў пiсаць абразы. У Cупрасьлiцкiм манастыры ён i памёр у [[1798]]г.. Яго работы заслужана прысутнiчаюць у каралеўскай галярэе Варшаўскiм Замку.
 
== Работы ==