Дэйвід Копэрфілд (раман): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Сюжэт: дапаўненьне
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Сюжэт: артаграфія
Радок 24:
Праз пэўны час Дэвід вяртаецца дамоў на вакацыях і даведваецца аб тым, што яго маці нарадзіла хлопчыка ад М. Мёрдстана. Хутка пасьля вяртаньня Дэвіда ў Сэлем-Хаўс, яго маці заўчасна памірае разам са сваім немаўлятам. Даведаўшыся аб гэтым, Дэвід тэрмінова ад'язджае зваротна да дому. Пасьля сьмерці сваёй жонкі, М. Мёрдстан адсылае Дэвіда ў лёнданскую фабрыку «Грынбі і Мёрдстан», саўладальнікам якой ён і зьяўляецца. Змрочная рэчаіснасьць паўгалечнага фабрычнага існаваньня перагукаецца з уласным досьведам Дыкенза, калі ён працаваў на фабрыцы па перапрацоўцы ваксы. Домаўласьнік Дэвіда, М. Мікобэр, пасьля свайго бункруцтва зьнявольваецца ў пазыковую турму (the King's Bench Prison) і праводзіць там некалькі месяцаў да свайго вызваленьня, пасьля чаго, пераязджае ў Плімут. Пасьля ад'езда М. Мікобэра дэвід Копэрфілд губляе апошняга чалавека, які аб ім клапаціўся. Неўзабаве Дэвід вырашае ўцекчы з фабрыкі да сваёй стрыечнай бабулі Бэтсі Тротвуд, пра якую ён чуў па расповедах сваёй маці.
 
Малады Дэвід праходзіць пешшу ўвесь шлях ад Лёндана да Дувра, каб знайсьці сваю адзіную сваячку Міс Бэтсі. Эксцэнтрычная Бэтсі Тротвуд пагаджаецца ўзяць яго пад апеку, нягледзячы на візіт М. Мёрдстана, які прыбыў у Дувр, каб забраць Дэвіда без аніякіх умоваў і абацяньняў. Пакінуўшы Дэвіда ў сябе, бабуля дае яму іншае імя «Тротвуд КопэрфилдКопэрфілд», якое пазьней было скарочана да «Трот».
{{Раскрыцьцё сюжэту|канец}}