Пётар Кірэеўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 1:
'''Пётар Васільевіч Кірэеўскі''' ([[23 лютага]] [[1808]], [[вёска]] [[Долбіна]] [[Ліхвінскі павет|Ліхвінскага павету]] [[Калуская губэрня|Калускай губэрні]] — [[6 лістапада]] [[1856]]) — расейскі фальклярыст.
 
Ідэі агульнаславянскага народазнаўства, дэмакратычныя прынцыпы ў зьбіральніцкай працы пераняў у пачынальніка славянскай фальклярыстыкі [[Зарыян Даленга-Хадакоўскі|З. Даленгі-Хадакоўскага]]. Народныя песьні пачаў зьбіраць у [[1830-я]]. Пры дапамозе шматлікіх карэспандэнтаў сабраў тысячы народных песень, пераважна з цэнтральных губэрняў Расеі. У [[1830-я]] наведаў Беларусь, усталяваў кантакты зь мясцовымі зьбіральнікамі, ад якіх атрымаў больш за 800 тэкстаў беларускіх народных песень і прыпевак, пераважна зь [[Менская губэрня|Менскай губэрні]]. Беларускія матэрыялы даслала П. Кірэеўскаму карэспандэнтка зь Меншчыны І. Гудвіловіч. Яны склалі асноўную частку гэтак званага «Беларускага архіву» Кірэўскага, каштоўнасьць якога вызначаецца раньнім часам запісу і значнасьцю памераў. Запісы зробленыя лацінкай кваліфікавана, дакладна перададзены асаблівасьці мовы твораў, адзначаны месцы запісаў, шырока адлюстравана жанрава-тэматычная разнастайнасьць беларускага песеннага рэпэртуару з ваколіцаў Менска, Слуцку і іншых. Частку матэрыялаў П. Кірэеўскага апублікаваў у зборніках «Дзіцячыя песьні» і «Беларускія песьні» П. Бяссонаў, якія выдадзеныя адпаведна ў [[1868]] і [[1871]].<ref>{{Літаратура/Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2002./Менск|2к}} С. 554</ref>
 
== Крыніцы ==
Радок 7:
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Памяць/Менск|2}}
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2002. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кірэеўскі, Пётар}}