Карліс Улманіс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д стыль
Радок 8:
У красавіку [[1917]] году пасьля [[Лютаўсая рэвалюцыя 1917 году|Лютаўскай рэвалюцыі]] ў Расеі быў выбраны ў Часовую раду [[Відзэмэ|Відзэмскага краю]], адкуль перайшоў на пасаду намесьніка камісара. Стаў ініцыятарам стварэньня [[Латыскі сялянскі зьвяз|Латыскага сялянскага зьвязу]] (ЛСЗ), які сам і ўзначаліў. За часамі нямецкай акупацыі 1917—1918 гадоў заставаўся ў Рызе, працаваў намесьнікам старшыні [[Латыскі камітэт самапомачы|Латыскага камітэту самапомачы]]. Яшчэ пад час нямецкай акупацыі на кангрэсе ЛСЗ ў [[Валка|Валцы]] ўпершыню адкрыта заклікаў стварыць незалежную Латыскую дзяржаву, якая й паўстала [[18 лістапада]] 1918 году. Сам Карліс Улманіс быў абраны прэм’ер-міністрам Часовага ўраду. Удзельнічаў у вайне з [[Савецкая Расея|Савецкай Расеяй]] як галоўнакамандуючы, пры ім была падпісаная [[Рыская дамова (1920)|Рыская дамова 1920 году]].
 
Па вайне ўрад Улманіса правёў [[Аграрная рэформа 1920 году ў Латвіі|аграрную рэформу]], садзейнічаў адкрыцьцю нацыянальных школак, у тым ліку для [[беларусы|беларусаў]]. У 1921 годзе пры ім была прынятая першая рэдакцыя [[Канстытуцыя Латвіі|латыскайлатвійскай Канстытуцыі]] (канчаткова зацьверджаная ў [[1922]] годзе).
 
За часамі незалежнай Латвіі Карліс Улманіс, акрамя таго, што чатыры разы быў абраны прым’ер-міністрам, таксама чатары разы займаў пасаду міністра замежных справаў, двойчы міністра земляробства, адным разам міністра па справах забесьпячэньня і міністра вайсковых справаў, працаваў старшынём і дырэктарам [[ЛатыскіЛатвійскі сялянскі банк|ЛатыскагаЛатвійскага сялянскага банку]], быў сябрам Рады [[Дзяржаўны зямельны банк Латвіі|Дзяржаўнага зямельнага банку]].
 
==Дзяржаўны пераварот і ўсталяваньне дыктатуры==
[[15 траўня]] 1934 году Улманіс разам з генэралам [[Яніс Балодыс|Балодысам]] зьдзейсьніў [[дзяржаўны пераварот]]. Ён распусьціў парлямэнт, забараніў дзейнасьць партыяў (у тым ліку свайго ЛСЗ), зачыніў апазыцыйныя газэты, адмяніў Канстытуцыю. Матывам для такіх брутальных рашэньняў стала палітычная нестабільнасьць у краіне празь дзейнасьць аграмаднай колькасьці палітычных партыяў і прафзьвязаў, якія ніяк не маглі прыйсьці да згоды ў асноўных палітычных пытаньнях, ды актывізацыя ў Латвіі краёвых фашыстоўскіх арганізацыяў накшталт нямецкамоўнай ''Baltischer Bruderschaft'' («Балтыйскае братэрства»), а непасрэднай падставай — нібыта замах на Улманіса [[17 сакавіка]] 1934 году. Да 1936 году фармальна пасаду прэзыдэнта Латвіі займаў [[Альбэртс Квіесіс]], але фактычна краінай цалкам кіраваў Улманіс. Ён афіцыйна менаваўся «бацькам нацыі», а сам пераварот праз прэсу быў названы «Адраджэньнем».
 
Як пры амаль любым [[аўтарытарны рэжым|аўтарытарным рэжыме]], гаспадарка Латвіі пасьля 1936 году, нягледзячы на [[Эканамічны крызіс 1929 году|агульнаэўрапейскі крызіс]], роўна расла, імкліва павялічваўся экспарт (асабліва ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]] й Нямеччыну), узровень непісьменнасьці сярод латыскагалатвійкага насельніцтва быў адным з самых нізкіх па [[Эўропа|Эўропе]]. Аднак усё гэта было дасягнута ў тым ліку й шляхам жорсткага кантролю грамадзянскай супольнасьці, і праз стварэньне новых працоўных лягераў накшталт [[Калнціемскі лягер|Калнціемскага лягеру]]. Насуперак першапачатковым дзеяньням, якія чыніліся ўрадам Улманіса адразу па здабыцьці незалежнасьці, пачалося таксама пасьлядоўнае абмежаваньне ў правох [[Нацыянальная меншасьць|нацыянальных меншасьцяў]] (перш за ўсё ў прафэсійнай сфэры, дзе кваліфікаваныя кадры сталі падбірацца згодна нацыянальнай прыкмеце), [[немцы]] з нацыянальнасьці пачалі мусова перасяляцца за межы Латвіі.
 
==Другая сусьветная вайна==
Радок 22:
==Імя ў гісторыі==
[[Файл:Kārlis Ulmanis.JPG|міні|зьлева|Помнік Улманісу ў Рызе]]
У сучаснай Латвіі фігура Карліса Улманіса ёсьць досыць супярэчнай. Адна частка грамадзтва працягвае называць яго «бацькам нацыі», зважаючы на вялікую ролю, адгуляную ім у здабыцьці незалежнасьці для радзімы, ды на значны эканамічны рост перад [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайной]]. Іншая частка бэсьціць Улманіса за антыканстытуцыйную дзейнасьць і аўтарытарныя мэтады кіраваньня ў [[1930-я]] гады. Асабліва шмат ворагаў Улманіса сярод нелатышоў. Як бы тое ні было, згадку пра Улманіса ніхто не імкнецца сьцерці з народнай памяці. Наадварот, ягоны прыклад ёсьць для латыскагалатвійкага грамадзтва такім самым, як для [[Польшча|польскага]] — прыклад дзейнасьці дыктатара [[Юзаф Пілсудзкі|Пілсудзкага]].
 
У гонар Улманіса ў родным доме прэзыдэнта на хутары Пікшас у [[1993]] годзе быў адчынены музэй, створаны на выгляд фэрмэрскай гаспадаркі 1930-х гадоў. [[22 ліпеня]] [[2003]] году ў Рызе быў адкрыты помнік Улманісу, а ў самім горадзе ў [[1990-я|1990-х]] адна з галоўных магістраляў была перайменаваная ў Kārļa Ulmaņa gatve (гасьцінец Улманіса). Сьведчаньнем «генэтычнай» прыхільнасьці латышоў да Улманіса стала й абраньне ў [[1993]] годзе першым прэзыдэнтам Латвіі пасьля аднаўленьня незалежнасьці [[Гунціс Улманіс|Гунціса Улманіса]] — унучатага пляменьніка Карліса Улманіса.