Вануату: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
Радок 48:
Самай паўночнай выспай Вануату зьяўляецца выспа [[Хіу]] ў групе Торэс: яна разьмешчаная ў некалькіх кілямэтрах ад самай паўднёвай групы Саламонавых выспаў — выспаў [[Санта-Крус (выспа)|Санта-Крус]]. Афіцыйна самай паўднёвай выспай краіны зьяўляецца выспа [[Анэйцьюм]], аднак Рэспубліка аспрэчвае ў Новай Каледоніі больш паўднёвыя выспы [[Мацью]] і [[Хантэр]].
 
З пункта гледжання геалёгіі выспы Вануату маладыя, а іх фармаваньне адбылося падчас чатырох асноўных этапаў вульканічнай актыўнасьці, спрычыненай рухам літасфэрных плітаў у рэгіёне. Структурна выспы Новых Гебрыдаў складаюцца пераважна з выкінутай вонкі [[вулькан (геалёгія)|вульканічнай]]ічнай пароды: матчынай пароды, [[базальт]]у, [[андэзыт]]аў, вульканаклястычных адкладанняў і [[вапняк]]у.
 
Паводле апошняга перапісу [[1999]] году колькасьць насельніцтва Вануату складала 186 678 чал. Да [[2006]] году гэтая лічба павялічылася да 221 506 чал., пры гэтым у сталіцы дзяржавы, горадзе Порт Віла, пражывала 33 700 чал.