Бясстрашныя забойцы вупыроў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
вікіфікацыя
Радок 28:
 
== Дзея ==
Марозным зімнім вечарам прафэсар Абронсіюс, які прысьвяціў шмат год пошуку вупыроў у [[Цэнтральная Эўропа|Сярэдняй Эўропе]], ды яго адзіны вучань Альфрэд прыязджаюць у сяміградзкую засьнежаную вёску лесарубаў. Пасьля адагрэву ад [[Абмаражэньне|абмаражэньня]] ў мясцовай [[Карчма|карчме]] Ёйны Шагала прафэсар Абронсіюс заўважае [[часнык]], разьвешаны на столі. Ён пытаецца ў гаспадара аб найбліжэйшым [[Замак|замку]] ў ваколіцах, аднак той разам са сваімі сталымі наведнікамі ўтойвае яго наяўнасьць. За 4 [[талер]]ы Абронсіюс ды Альфрэд здымаюць нумар з ванным пакоем, у якім яны пры аглядзе разам з спадаром Шагалам выпадкова знаходзяць рудавалосую дачку гаспадара Сару. Сп. Шагал абяцае вызваліць ванны пакой на наступны дзень ды б’е дачку за прыём ванны.
 
Уначы Шагал прыходзіць у пакой сваёй маладой бялявае служанкі. Яго адсутнасьць у ложку заўважае жонка Рэбэка. У пошуку мужа яна завітвае ў той самы пакой, аднак не знаходзіць там Шагала, бо той схаваўся за дзьвярыма. Не разгледзеўшы цікаўнага Абронсіюса на вузкай лесьвіцы гарышча, дзе знайходзіўся пакой служанкі, Рэбэка аглушае яго палкаю кілбасы.
Радок 40:
Уначы карчмар наядаецца часныку ды пешшу выпраўляецца ў падарожжа.
 
Раніцою тры лесарубы прывозяць яго абмарожанае цела са сьлядамі укусаўўкусаў на левай руцэ, правай назе ды жываце. Рэбэка ўсчае плач. Лесарубы кажуць пра напад ваўка. Абронсіюс вінаваціць іх у боязі прызнацца ў веданьні сапраўднай прычыны сьмерці Шагала. Пасьля гнеўнай адмовы Рэбэкі забіць асінавы кол у сэрца мужа Абронсіюс ды Альфрэд спрабуюць таемна ажыцьцявіць гэта самі, аднак не пасьпяваюць. Шагал уцякае. Пры гэтым ён пасьпявае ўкусіць служанку. Аднак пагоня за Шагалам на лыжах прыводзіць Абронсіюса ды Альфрэда да замка.
 
Пракраўшыся ў замак, Абронсіюс ды Альфрэд трапляюць у пакой, дзе іх запірае гарбун. Праз некаторы час ён жа іх адпірае ды вядзе да гаспадара замка — князя Кролака. Даведаўшыся, што перад ім прафесар Каралевецкага ўнівэрсітэту Абронсіюс, той згадвае яго працу «Кажан» ды знаёміць нечаканых гасьцей са сваёй бібліятэкаю. Пасьля гэтага князь Кролак пасяляе іх у зьвязаных між сабою пакоях ды знаёміць са сваім сынам Гэрбэртам. Затым гарбун суправаджае князя ды Гэрбэрта ў [[Крыпта|крыпце]] з адкуль выганяе Шагала.