Буйнічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 35:
На паўднёвай ускраіне месьціцца стаянка эпохі [[мэзаліт]]у (8 - 5 тысячагоддзі да н. э.), а ва ўрочышчы Благадаць гарадзішча раньняга [[Жалезны век|жалезнага веку]].
 
[[Вёска]] вядомая з [[15 стагодзьдзе|15 стагодзьдзя]] ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] як цэнтар буйнога ўладаньня, што належала князям [[Фёдар Талочкавіч-Буйніцкі|Фёдару]] і [[Леў Талочкавіч-Буйніцкі|Льву]] Талочкавічам-Буйніцкім<ref name="Памяць">Памяць: Магілёўс. р-н: Гіст.- дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. У.Ф.Агурцоў, М.П.Хобатаў. - Мн.: Полымя, 1996. - [http://www.mlib.basnet.by/kray/mogilev%20raen/9.11.html с. 607-608, 628-630].</ref>. На пачатку [[16 стагодзьдзе|16-га стагодзьдзя]] належалі [[Пячорскі манастыр, Кіеў|Кіева-Пячорскаму манастыру]]. У сьнежні [[1595]] году Буйніцкае поле было месцам пераможнае [[Буйніцкая бітва, 1595|бітвы]] войска ВКЛ на чале з рэчыцкім старостам [[М. Буйвід]]ам над паўстанцамі на чале з [[Севярын Налівайка|Севярынам Налівайкам]]<ref>Буйніцкая бітва 1595 // Вялікае княства Літоўскае : Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі—Кадэнцыя / Рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. — 2-е выд. — Мінск : БелЭн, 2007. — 688 с. : іл. ISBN 978-985-11-0393-1 - Старонка 354.</ref>. У [[17 стагодзьдзе|17]]-18 стагодзьдзях былі прыватнаўласніцкім [[мястэчка]]м у [[Аршанскі павет|Аршанскім павеце]], якое належала Саламярэцкім, Статкевічам, князю і [[Жамойць|жамойцкаму]] старосту А.Г. Палубінскаму, князям [[Сапегі|Сапегам]]<ref name="Памяць">Памяць: Магілёўс. р-н: Гіст.- дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. У.Ф.Агурцоў, М.П.Хобатаў. - Мн.: Полымя, 1996. - [http://www.mlib.basnet.by/kray/mogilev%20raen/9.11.html с. 607-608, 628-630].</ref>. У [[1633]]-1918 гадах на поўдзень ад паселішча існаваў [[Буйніцкі манастыр Святога Духа|манастыр Святога Духа]], які заснавалі [[Багдан Статкевіч]] і яго жонка [[Алена Саламярэцкая]]. За падтрымку вялікага князя [[Ян Казімер|Яна І Казіміра Вазы]] ў абарончай [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайне супраць Маскоўскага царства]] 1654-[[1667]] гадоў буйніцкія манахі атрымалі прывілей на [[млын]]<ref>Буйніцкі Святадухаўскі манастыр // Вялікае княства Літоўскае : Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1 : Абаленскі—Кадэнцыя - Старонка 354.</ref>. У манастыры дзейнічала друкарня<ref>Zoja Jaroszewicz–Pieresławcew. [http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bha/11-1-2/16.htm Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI—XVIII wieku (пераклад Ігара Клімава)]// [[Беларускі Гістарычны Агляд]]. Том 11 Сшытак 1-2 (20-21) сьнежань [[2004]]</ref>. У час [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў]] каля Буйнічаў месьціўся лягер шведзкагашвэдзкага войска на чале з [[Карл XІІ|Карлам ХІІ]] ([[1708]] г.), манастыр быў абрабаваны захопнікамі. Побач з мястэчкам існаваў [[фальварак]], які здаваўся ў арэнду.
 
Пасьля першага падзелу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] расейская імпэратрыца [[Кацярына ІІ]] перадала частку мястэчка беларускаму намесьніку [[генэрал-аншэф]]у П.Б. Пасеку. У [[1878]] годзе фальварак набыў памешчык М. Марачэўскі. Апошняй уладальніцай [[маёнтак|маёнтка]] на пачатку 20 стагодзьдзя была Г.К. Радкевіч<ref name="Памяць">Памяць: Магілёўс. р-н: Гіст.- дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. У.Ф.Агурцоў, М.П.Хобатаў. - Мн.: Полымя, 1996. - [http://www.mlib.basnet.by/kray/mogilev%20raen/9.11.html с. 607-608, 628-630].</ref>.