Буйнічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Мястэчка | Назва = Буйнічы | Назва ў родным склоне = Буйнічаў | Краіны...'
 
Радок 47:
У [[1995]] годзе быў адкрыты ''мэмарыяльны комплекс'' “Буйніцкае поле”, архітэктарамі якога зьяўляюцца Ўладзімер Чапенка ды Алег Бараноўскі. Былі пабудаваныя чырвоная [[капліца]] вышынёй у 27 мэтраў, а недалёка ад яе возера “Слёз”. Праз кожныя паўгадзіны ў капліцы гучыць музычная кампазіцыя, прысьвечаная ўдзельнікам абароны Магілёва. Дэпартамент па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры ў [[2002]] годзе прысвоіў Мэмарыяльнаму комплексу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці трэцяй катэгорыі.
 
Паводле задумы мэра Магілёва [[Віктар Шорыкаў|Віктара Шорыкава]] 2 лістапада [[2004]] года ў капліцы адбылося адкрыццёадкрыцьцё маятніка [[Жан Фуко|Фуко]] (найвышэйшы ў Беларусі, у гонар францускага фізіка, які даказаў факт вярчэньня Зямлі вакол сваёй восі). Яго распрацоўнікам выступіў дацэнт Беларуска-расейскага ўніверсітэта А. Ляпін, а вытворцам - інжынэр завода “Тэхнапрыбор” А. Нікалаеў. Маятнік уяўляе зь сябе шаснаццацікіляграмовы шар з нержавеючай сталі ды алюміневы цыферблат на вышыні 14 мэтраў. Амплітуда яго ваганьняў 1 м., перыяд ваганьняў 7 сэкундаў. Маятнік вядзе адлік часу<ref>[http://www.mlib.basnet.by/kray/Culture/r16p7.html Мемарыяльныя комплексы, манументы, помнікі архітэктуры (Магілёўскага раёна)]// Сайт Магілеўскай абласной бібліятэкі. Дата доступу: [[22 мая|22 траўня]] [[2009]]</ref>.
 
У [[2006]] годзе пры каледжы заснаваны ''заасад'', на 75 гектарах якога разводзяць [[дзік]]оў, [[зубр]]оў, плямістых і паўночных [[алень|аленяў]]<ref>Ілона Іванова. [http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=26087 У Новы год з Магілёва — на паўночных аленях]// [[Звязда]]. [[31 сьнежня]] [[2008]]</ref>. У вальерах трымаюць [[барсук]]оў, [[воўк|ваўкоў]], [[касуля]]ў, [[ліс]]аў, [[лось|ласёў]], мядзьведзяў, пясцоў, [[тыгр]]аў і [[янот]]аў, а таксама шэраг відаў птушак. Заасаду таксама належаць 2 дзясяткі [[канкур]]ных коней<ref>Ілона Іванова. [http://www.zvyazda.minsk.by/second.html?r=40&p=36&archiv=21072006 Навыперадкi з мядзведзiцай]// Звязда. № 161 (25750), [[21 ліпеня]] [[2006]]</ref>.