Іван Ласкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: пунктуацыя
Радок 11:
У тры гад навучыўся чытаць, але з прычыны матэрыяльных цяжкасьцяў пайшоў у школу толькі ў восем гадоў. Зь Беразякоў, у якіх ён жыў да [[1952]], дасылаў свае допісы ў піянэрскія газэты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. З [[1953]] выхоўваўся ў Магілёўскім спэцыяльным дзіцячым доме.
 
Па заканчэньні сярэдняй школы з залатым мэдалём ([[1958]]), паступіў на хімічны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]], які скончыў у [[1964]]. Пры разьмеркаваньні выказаў жаданьне паехаць у места [[Дзяржынск]] Горкаўскай вобласьці [[РСФСР]], дзе працаваў у Дзяржынскім НДІАГАЗа. У [[1966]]—[[1971]] вучыўся на аддзяленьні перакладу ў Маскоўскім літаратурным інстытуце, які скончыў з чырвоным дыплёмам. У [[1971]]—[[1977]] — літаратурны супрацоўнік, у рэдакцыі газэты «Молодежь Якутии», старэйшы рэдактар аддзелу Якуцкага кніжнага выдавецтва. З [[1977]] — старэйшы літаратурны рэдактар часопіса «Полярная звезда» ([[Якуцк]]). Ад [[1993]] — загаднік аддзелу крытыкі і навукі. Жонка — якуцкая пісьменніца Гаўрыльева Валянціна Мікалаеўна (на беларускай мове, у перакладзе С. Міхальчука, выходзіла яе кніга: Краіна Уот-Джулістана. Мн. 1981.).
 
Памёр пры загадкавых абставінах [[29 чэрвеня]] [[1994]] у прыгарадзе Якуцку. На помніку напісана: ''«Ласков Иван Антонович 1942—1994 Писатель. Редактор якутского эпоса „Нюргун Боотур — Стремительный“»''.