Сьвята Трох Каралёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 5:
«Тры Каралі» — народная назва, Аб’яўленне Пана — тэалягічная.<ref>[http://catholic.by/2/home/news/belarus/61-other/6047-l-r---.html «Тры Каралі»: традыцыі народнага хрысціянства] на [[Catholic.by]]</ref> У праваслаўнай царкве адпаведнае сьвята завецца [[Богаяўленьне]] і зьвязваецца з хрышчэньнем [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]] [[Ян Хрысьціцель|Янам Хрысьціцелям]] і сышэсьцем на яго [[Сьвяты Дух|Духа Сьвятога]] ў выглядзе голуба (19.01).
 
У каталіцызьме Аб’яўленьня Пана сьвяткуецца з 4 ст., ягоная сымболіка зьвязваецца з паведамленьнем эвангельляў, як паганскія каралі-варажбіты Каспар, Мельхіёр иі Балтазар, папярэджаныя анёлам, прышлі пакланіцца немаўляці Езусу і прынесьлі дары.
 
У памяць пра гэта ў касьцёлах служаць удзячныя малебны, Хрысту прыносяцца ў ахвяру як каралю — золата, як Богу — ладан, як чалавеку — міра. Асьвечанай у касьцёле крэйдай на дзьвярах дамоў пішуць першыя літары імёнаў трох каралёў, перамяжаючы іх крыжыкамі, і нумар году, накшталт: +C+M+B AD MMV. «Шчодрым вечарам» напярэдадні гэтага сьвята заканчваюцца «сьвятыя вечары», г.зн. вечары ад [[Божае Нараджэньне|Божага Нараджэньня]] да Т.к.с. Дзецям і сваякам у гэты вечар (05.01) дораць падарункі, раздаюць пірагі. З самога сьвята пачынаюцца карнавальныя гульні і забавы, якія заканчваюцца на [[Папялец]].