Глютэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: ru:Клейковина
артаграфія
Радок 3:
Яго асабліва шмат у [[пшаніца|пшаніцы]] (у гатункаў, што вырошчваюцца ў [[Беларусь|Беларусі]] — менш, чым у традыцыйных яе экспарцёраў), [[ячмень|ячмені]], менш у [[жыта|жыце]], амаль няма ў [[авёс|аўсы]], [[грэчка|грэчцы]], [[сланечнік|сланечніку]] і [[рыс|рысе]]. Якасны глютэн вызначаецца здольнасцю звязваць ваду ды эластычнасцю, што мае вялікі ўплыў на якасці [[мука|мукі]] пры выпяканні, асабліва ў булачных ды кандытарскіх вырабаў. Без глютэну немагчымае пышная, лёгкая выпечка з [[дражджавое цеста|дражджавога цеста]]. У [[вегетарыянства|вегетарыянскай]] [[дыета|дыеце]] глютэн з разнастайнымі смакавымі дадаткамі выкарыстоўваюць як замяняльнік [[мяса]].
 
Апошнія дзесяцігоддзідзесяцігодзьдзі ў заходняй дыеталогіі прынята лічыць, што менавіта глютэн адказны за парушэнне абмену рэчываў — глютэнавую хваробу, або [[цэліакія|цэліакію]], на якую ў той ці іншай форме пакутуе значная доля [[еўрапейцы|еўрапейцаў]]. Глютэн шкодзіць варсінкі ў [[малая кішка|малой кішцы]], выклікаючы [[дыярэя|дыярэю]], болі ў [[жывот|жываце]] і парушаючы нармальнае засваенне пажыўных рэчываў. Спадчынная схільнасць да цэліакіі перадаецца генетычна. Некаторым людзям уласцівая таксама [[алергічная рэакцыя]] на глютэн, якая праяўляецца ў [[дэрматыт|дэрматытах]], і некаторыя даследаванні паказваюць на сувязь паміж глютэнам і некаторымі [[псіхічныя захворванні|псіхічнымі захворваннямі]] ([[аўтызм]], [[сіндром Аспергера]] і г.д.). На Захадзе актыўна распрацоўваюцца безглютэнавыя дыеты.