Адкрыць галоўнае мэню

Зьмены

д
стыль
{{Асноўны артыкул|Рэформа беларускага правапісу 1933 году}}
 
[[Рэформа беларускага правапісу 1933 году|Рэформу беларускага правапісу 1933 году]] не вызналі [[Беларусы|беларускія]] навуковыя і культурна-асьветніцкія арганізацыі ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] (напрыклад, [[Беларускае навуковае таварыства]] ў [[Вільня|Вільні]] на сваім надзвычайным паседжаньні [[31 кастрычніка]] [[1933]] г. прыняло рэзалюцыю супраць рэформы, дзе паказала яе скіраванасьць на [[расеізацыя|расеізацыюрусіфікацыйную]] скіраванасьць і слабы навуковы падмурак), беларускія цэнтры ў [[Латвія|Латвіі]], [[Прага|Празе]] і [[Бэрлін]]е<ref name="klimaw-2004" /> з наступных прычынаў:
* напярэдадні рэформы былі праведзеныя ўзмоцьненыя [[сталін]]скія чысткі і рэпрэсіі ў асяродзьдзі беларускай інтэлігенцыі.<ref name="pa">Е. А. Потехина (Минск — Ольштын). Обучение белорусскому языку в условиях белорусско-белорусского двуязычия (проблемы обучения белорусскому языку как иностранному) // Исследование славянских языков и литератур в высшей школе: достижения и перспективы: Информационные материалы и тезисы докладов международной научной конференции / Под ред. В. П. Гудкова, А. Г. Машковой, С. С. Скорвида. — М.:[Филологический факультет МГУ им. М. В. Ломоносова], 2003. — 317 с. С. 170—173 [http://www.philol.msu.ru/~slavphil/books/21_10_2003.pdf 1]</ref><ref name="klimaw-2004" />
* праект рэформы распрацавала адмысловая [[Палітычная камісія для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы|«'''Палітычная камісія для перагляду руска-беларускага слоўніка і новых правіл правапісу беларускай мовы'''»]], у склад якой не ўвайшоў ніводны філёляг.<ref name="hrest">Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. Ч. 1—2. Мінск: БДУ, 2005—2008. Ч. 2. 2008. С. 168</ref> Увогуле, як падкрэсьліваюць сучасныя беларускія мовазнаўцы, складальнікі новага зводу правілаў кіравалася ў першую чаргу палітычнымі, а не лінгвістычнымі чыньнікамі.<ref name="lk"/>
{{Цытата|Пастанова СНК сімвалізавала для сучаснікаў неадхільную волю наблізіць беларускую мову да расійскай «любой цаной».|[[Сяргей Запрудзкі|Сяргей Запрудскі]]|Беларуская мова ў яе кантактах з расійскай: у цісках аднімальнага білінгвізму // Letopis 50 (2003) 1. — С. 81}}
 
* рэформа сталася праявай палітыкі [[расеізацыя|расеізацыі]] і штучна<ref name="lk">{{Літаратура/Беларуская мова. Лінгвістычны кампэдыюм|к}} С. 88</ref><ref>Паноў С.В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі; пад навук. рэд. М.С. Сташкевіча, Г.Я. Галенчанкі. — Мн.: «Аверсэв», 2003. С. 254</ref><ref>[[Леанід Лыч]]. [http://knihi.com/mova/reforma.html Рэформа беларускага правапісу 1933 года: ідэалагічны аспект]. Мн.: Навука і тэхніка, 1993. ISBN 5-343-01453-4</ref> наблізіла беларускую мову да расейскай — з [[Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году|папярэдняга, акадэмічнага, праекту 1933 году]] былі ўзятыя ўсе пункты, якія прадугледжвалі збліжэньне з расейскай мовай, астатнія жа былі альбо кардынальна перапрацаваныя ў бок набліжэньня да расейскіх нормаў, альбо зусім ня ўлічаныя.<ref name="zs2">[[Зьміцер Саўка]]. [http://arche.by/by/9/30/338/ Мэханіка зьнявечаньня] // Часопіс «[[Arche]]», [[10 кастрычніка]] [[2009]]</ref>. На штучную, расейфікацыйнуюрусіфікацыйную сутнасьць рэформы паказвае філёляг [[Ігар Клімаў|І. Клімаў]]:
 
{{Цытата|Бальшавіцкая дзяржава <...> разглядала мову як аб'ект адмысловых маніпуляцый, накіраваных на дасягненне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцый з 1930 года было замацаванне рускага ўплыву ў нормах літаратурных моў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасць сярод народаў савецкай імперыі, прыглушала іх памкненні да сепаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асіміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова. Яе далейшае развіццё адбывалася не ў выніку ўнутранай неабходнасці ці рэальнага ўжытку, а прадвызначалася палітычнай кан'юнктурай савецкай дзяржавы.|[[ігар Клімаў|Клімаў І.]]|Два стандарты беларускай літаратурнай мовы [2004] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»}}